Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Рождение волшебницы

Валентин Маслюков

  • Аватар пользователя
    Krysty-Krysty12 сентября 2013 г.

    Колебалась между тройкой и четверкой. Надо быть добрее к людям - четверка))) Очень противоречивое впечатление производит цикл, точнее, никакой не цикл, а одна книга, только о-очень длинная, поэтому разбитая на томы. Но я домучила все! Сначала заинтересовал язык, слишком богатый для фентезийной книги. Потом стало занудно. Потом интересно. Потом снова занудно... и так туда-сюда до самого финала. Есть просто блестящие эпизоды, которые легко предстают перед глазами и удивляют яркой фантазией автора. Есть эпизоды, которые также удивляют: занудностью, затянутостью или даже гадосностью. Вот еще я не люблю, когда СКАЗКУ заполняют подробностями быта, такого грязненького быта, правдоподобия это не добавляет ничуть, а сказка загнивает. Может, лучше тройку поставить?.. Нет, я же добрая)) Вспоминай, какой кот шикарный в конце (если кот посещает страницы книги, книга сразу вырастает в рейтинге, боюсь, автор тут ни при делах), дракон тоже неплохой местами, а хотенчик - прикольная штука, да и приключения Золотинки иногда интересные... Легко из этого сделать КЛАССНУЮ сказку с помощью ножниц, только, боюсь, автор будет против. Авторы - они такие...

    Вагалася паміж тройкай і чацвёркай. Трэба быць дабрэйшай да людзей - чацвёрка))) Вельмі супярэчлівае ўражанне робіць цыкл, дакладней, ніякі не цыкл, а адна кніга, толькі ве-ельмі вялікая, таму разбітая на тамы. Але я дамучыла ўсе! Спачатку зацікавіла мова, занадта багатая для фэнтэзійнай кнігі. Потым стала занудна. Потым цікава. Потым зноў занудна... і так тудэма-сюдэма да саменькага фіналу. Ёсць проста бліскучыя эпізоды, якія лёгка паўстаюць перад вачыма і дзівяць яркай фантазіяй аўтара. Ёсць эпізоды, якія таксама дзівяць: зануднасцю, зацягнутасцю або нават гадаснасцю. Вось яшчэ я не люблю, калі КАЗКУ запаўняюць падрабязнасцямі побыту, такога брудзенькага побыту, праўдападабенства гэта не дадае ані, а казка загнівае. Можа, лепш тройку паставіць?.. Не, я ж добрая)) Успамінай, які шыкоўны кот у канцы (калі кот наведвае старонкі кнігі, кніга адразу вырастае ў рэйтынгу, баюся, аўтар тут не асабліва пры справах), цмок таксама неблагі месцамі, а хаценчык - прыкольная штука, дый прыгоды Залацінкі часам цікавыя... Лёгка з гэтага зрабіць КЛАСНУЮ казку з дапамогай нажніцаў, толькі, баюся, аўтар будзе супраць. Аўтары - яны такія...

    8
    507