Рецензия на книгу
Фиеста (И восходит солнце)
Эрнест Хемингуэй
ionscrollnn1 августа 2022 г.Разважанні аб прачытаным. Эрнест Хемингуэй «Фиеста (И восходит солнце)».
Кнігу поўнасцю праслухаў у аўдыя. Чытаў Бардукоў Аляксандр.
Выдатная кніга…вельмі і вельмі нагадвае мне гэты аўтар Рэмарка… Хто чытаў гэтыя кнігі, той мяне разумее, які кайф атрымліваеш ад гэтых адносна простых, з большага як высветлілася аўтабіяграфічных кніг… дзе выдатна перадаецца любоў Хэмінгуэя к жанчынам, выпіўцы… рыбалцы і як у гэтая кнізе к Іспанскай фіесце.
Кніга амаль інструкцыя ў мір «Іспанскай фіесты"
Разважанні аб прачытаным. Эрнест Хемингуэй «Фиеста (И восходит солнце)»., изображение №2
Разважанні аб прачытаным. Эрнест Хемингуэй «Фиеста (И восходит солнце)»., изображение №3пакуль чытаў з большага як мне здаецца зразумеў што да чаго. А яшчэ
паралельна праглядзеў і аднайменны фільм "The.Sun.Also.Rises" 1957 года
Разважанні аб прачытаным. Эрнест Хемингуэй «Фиеста (И восходит солнце)»., изображение №4Фільм як заўсёды перадае толькі маленькую частку зместу кнігі, але з большага фільм мне так сама спадабаўся, бо там яшчэ ніхто не замарочваўся наконт таго каб схаваць сцэны ў бары…як ужываюць алкагольныя напоі, альбо смаляць і г.д… Што ў Рэмарка, што ў Хэмінгуэя гэтаму ўдзяляецца вялікая частка «тэксту», але яны гэта робяць так прыгожа, што вельмі цікава і прыемна чытаць.
Было карысна паглядзець фільм у тым плане, што я крышку не поўнасцю зразумеў пачатак кнігі… так сам там вельмі прыгожыя героі, таму калі ў вас ёсць такія самыя праблемы як у мяне з «візуалізацыяй галоўных герояў», то лічу можна паглядзець фільм і гэта ніяк не будзе ў мінус кнізе.
Зараз вось стала вельмі цікава паглядзець што і як на сённяшні дзень з гэтым святам «Фіеста». Шкада што я крышку спазніўся з кнігай, бо яна прайшла роўна месяц таму, але тым не менш паспрабую распавесці аб гэтым свайму сябру, які час ад часу бывае ў Іспаніі і можа ён у наступным годзе туды трапіць і ўжо потым раскажа і мне.
6 понравилось
646