Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

The Sun Is Also a Star

Nicola Yoon

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova14 июня 2022 г.

    Усё добра, або Я не хачу пра гэта казаць

    Irie, – адкажаш ты, даючы зразумець, што ўсё окей, але на самай справе ты не хочаш нічога распавядаць аб сваіх справах.

    Мы занадта часта замыкаемся самі ў сабе, забываючы адчыняцца людзям. Мы нагадваем сабой ракавінкі, усярэдзіне якіх хаваюцца жамчужыны неверагоднай прыгажосці, і толькі самы адважны рызыкне апусціцца на дно марское і дастаць адтуль гэтых самых малюскаў. Яму будзе важна тое, што ўнутры нас. Але нешматлікія здагадваюцца аб тым, што жамчужыны з'яўляюцца толькі ў хворых двухстворкавых, якія ў норме павінны раствараць пясчынку, што трапіла ў іх, а пры дэфекце пакрываюць яе пластамі перламутру. Так што мы ўсе - дэфектныя малюскі, якія, тым не менш, і цікавыя дзякуючы сваёй недасканаласці.

    Чаму ж мне ўспомніліся малюскі? І справа не толькі ў біялагічных ведах, а ў галоўных героях, у якіх і захоўваюцца гэтыя самыя жамчужыны. І Наташа, і Даніэль – вельмі ўтойлівыя маладыя людзі. Яны мала дзеляцца сваімі праблемамі з іншымі і чамусьці адкрываюцца адзін аднаму, хоць знаёмыя некалькі гадзін. Нягледзячы на ўсю сваю непадобнасць (Наташа - нелегальная мігрантка з Ямайкі, Даніэль - этнічны карэец), шумныя вуліцы Нью-Ёрка літаральна звялі іх разам. І дзіўна, але менавіта гэтая непадобнасць двух людзей раптам аказваецца той самай іскрай, якая запальвае сэрцы. Крок за крокам, пытанне за пытаннем яны пачынаюць пазнаваць адзін пра аднаго ўсё больш і больш, разумеючы, што ў іх ёсць толькі адзін дзень. Адзін дзень на тое, каб закахацца, адзін дзень на тое, каб усвядоміць - ёсць хтосьці, каму ты неабыякавы, хтосьці, каму ты патрэбны. Хтосьці, хто верыць у цябе і ў вашу будучыню разам.

    Як жа хочацца верыць у шчаслівы канец, што героі будуць разам, што вымушанае растанне толькі пойдзе на карысць іх пачуццю, што толькі нарадзілася! Але так не бывае. Чытач сутыкаецца з жорсткасцю рэалій: адлегласць пагаршае адносіны, і не кожнаму ўдаецца гэтаму супрацьстаяць. І ўсё роўна чакаеш, што выпадковая сустрэча герояў праз шмат гадоў расставіць кропкі над "i", і чароўнае слова "irie " зайграе новымі фарбамі.

    2
    222