Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Міфалогія роднага краю

Алексей Ненадовец

  • Аватар пользователя
    VeraMorrigan23 мая 2022 г.

    Чалавек без мінулага як дрэва без каранёў

    Гэтая кніга - мой першы крок на шляху знаёмства ды вывучэння беларускай міфалогіі, нашых народных вераванняў і традыцый. Таму больш менш інфарматыўны і аб'ектыўны водгук напісаць не атрымаецца, няма яшчэ тых ведаў, на падставе якіх я магу сказаць, ці варта чытаць гэтую кнігу с пункту гледжання менавіта яе зместа. Але ж аўтар кнігі ўсё сваё жыццё займаецца даследаваннем беларускай міфалогіі, фальклору і краязнаўствам, таму пэўная ступень даверу ў мяне да гэтай кнігі ёсць.

    ‌Агульнае ўражанне пасля прачытання: з адной гэтай кнігі я даведалася больш, чым з курсу гісторыі што у школе, што ва універы (у нас увогуле перыяду дахрысціянства надаецца не вельмі многа часу: мала звестак і крыніц, не ўсе з іх даставерныя). Было вельмі цікава адкрываць для сябе дагэтуль мне невядомую старонку беларускай гісторыі і культуры. Стварэнне Сусвету, пакланенне стыхіям, шанаванне дрэваў і камянёў, вышэйшая і ніжэйшая міфалогія - вось не поўны спіс тэм, з якімі можна пазнаёміцца на старонках гэтай кнігі. Сам аўтар у кажа, што "Міфалогія" - своеасаблівае падвядзенне вынікаў яго шматгадовай папярэдняй працы.

    ‌На жаль, частка міфаў, легенд і павер'яў згінула незваротна. Асабліва пра вышэйшых багоў. Большасць хрысціянізавалася, але часта ў адной і той жа замове можна сустрэць звароты, па першае, да вады-вадзіцы, чыстай крыніцы і, па-другое, да маці божай ці якога святога. Не здолела хрысціянства цалкам перамагчы язычніцтва, як ні старалася. Толькі напластоўвалася і ў такім выглядзе дайшло да сённяшняга часу.

    ‌Чаго мне не хапала падчас чытання, гэта малюнкаў ды розных ілюстрацый паведамлення. Але ж я не ўпэўнена, што дакладныя выявы розных прадстаўнікоў ніжэйшай міфалогіі здолелі захавацца сам старажытных язычніцкіх часоў да нашых дзён без напластання таго ж хрысціянства.

    8
    552