Рецензия на книгу
Каласы пад сярпом тваім
Уладзімір Караткевіч
UCzeh27 апреля 2022 г.Энцыклапедыя патрыятычнага пафасу
Як і большасць школьнай праграмы, кніга была прачытаная ў кароткім змесце, і змест гэты паспяхова забыты. У сталым узросце вырашыў нарэшце звярнуцца да беларускай літаратуры, пачаўшы з рамана Каласы пад сярпом тваім, які са школы быў у "лісце чакання". Па першым уражанні я чытаў слоўнік багатай і сакавітай беларускай мовы, па другі — энцыклапедыю шляхецкага жыцця, па трэцім — уводзіны ў гісторыю XIX ст. Урэшце ўвесь раман апынуўся патрыятычным настаўленнем, абарваным на паўслове.
Фактычна ўсе сітуацыі ў кнізе прыцягнуты вушы. Ад пафасу проста закатваліся вочы. Усе князі, дробная шляхта, сяляне і нават арабчонак Янка не толькі добрыя людзі, але і вялікія патрыёты радзімы-Беларусі. Падлеткі і моладзь разважаюць як антычныя філосафы, суправаджаючы свае прамовы тэатральнымі воклічамі ("браткі мае!" і інш.). Тысячы спасылак на рэальна існуючых гістарычных асоб, ну ладна беларускі "бамонд" з Багушэвічам і Манюшкам, але калі з'явіўся яшчэ і Шаўчэнка - стрымаць фэйспалм было немагчыма.
Кніга была выдадзена ў 1965 годзе, мяркую, гэта была «бомба» для тагачасных свядомых людзей, якія ні з якіх іншых крыніц не маглі б даведацца хоць бы пра палову прозвішчаў згаданых беларускіх дзеячаў. А русафільства беларускага руху ў кнізе, відавочна, усяго толькі рэверанс у бок савецкіх цэнзараў.
Магчыма, гэты раман будзе карысны школьнікам, або людзям, якія толькі былі павернуты ў беларушчыну, яны змогуць адкрыць для сябе шмат новага, а таксама ўвабраць у сябе нацыянальны міф у выкладзе Караткевіча, добра прыпраўлены патрыятычным пафасам. Але для мяне гэта была пакута, таму што міфы тыя стаўлю пад сумнеў, пафас раздражняе, сюжэт нудны (самай цікавай часткай для мяне быў кароткі аповед пра службу на Каўказе), персанажы кардонныя, любоўная лінія абсурдная.
3 балы за гістарычную ролю рамана ў станаўленні новага беларускага адраджэння.
73,5K