Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Выбраныя творы

Уладзімір Жылка

  • Аватар пользователя
    rituzina6 июня 2013 г.

    Усё ж такі я шчыра ўдзячная сваёй магістарскай за тое, што атрымалася пазнаёміцца з гэтым аўтарам. Паэтам, пісьменнікам, крытыкам, грамадскім дзеячам, пра якога за ўсе 5 універсітэцкіх гадоў ніколі не чула і нічога не ведала. Аўтарам з надзвычай светлай і неверагоднай душою, які верыў толькі ў аднаго бога - Хараство.

    Шчыра скажу, як паэт Жылка мне не вельмі цікавы: неяк незразумела, па-турэцку, як бы зараз сказалі, ужывае ён словы, шмат якім з іх не перашкодзіў бы добры пераклад. Адкуль у такім выпадку мая высокая адзнака? А вы пачытайце яго "Дзённік", апавяданне "Выпадак" і два маленькіх эсэ - "Хараство" і "Праклятыя пытанні". Не ведаю, ці магчыма не закахацца ў гэтага чуллівага хлопца (называць яго мужчынай не хачу і не буду - ён памёр па прычыне хваробы, не дажыўшы і да 33 гадоў), які абсалютна незразумела як жыў у складаныя, насычаныя падзеямі (і часта не самымі прыемнымі) часы 20-х гг. ХХ ст., маючы адзіны (і не самы надзейны ў тыя часы) арыенцір - Хараство. Прыгажосць. Пекнату.

    Я захапляюся гэтым чалавекам. І мне зусім не шкада, што я пагадзілася з прапановай майго навуковага кіраўніка звярнуцца да аналізу менавіта яго моўнай асобы. Гэтага моцнага духам, па-сапраўднаму прыгожага (ва ўсіх сэнсах, дарэчы) чалавека.


    Не, я не мешчанін, ані паэт, проста хворы, хворы і яшчэ раз хворы чалавек. А таму вельмі жаласны, і гэта самае паганае – мужчына не можа быць жалкім і няма большай абразы для мужчыны, як сказаць, што яго шкада.
    9
    246