Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Fire and Hemlock

Diana Wynne Jones

  • Аватар пользователя
    Krysty-Krysty12 мая 2013 г.

    Ближе к середине книги я попыталась осмыслить читаемое: ждала сказку, но волшебства, можно сказать, нет, так, намёки, предчувствие; сюжет... какой сюжет?.. ну, девочка, учится, читает, пишет письма, сочиняет свою сказку, переживает проблемы с родителями... ПОЧЕМУ я не могу оторваться??? Почему такой близкий этот трогательный, щемящий мир?
    Наверное, у многих из нас два потока воспоминаний: волшебное, полное приключений, мистики, сказок детство -- и набор абсолютно правдоподобных объяснений для всех наших событий, что казались такими странными, необъяснимыми тогда. Иногда кажется, что я изменила своему первому потоку, "выросла", чего так боялся Питер Пен, -- и поэтому теперь не могу летать. А главная героиня осталась верной детству, сказке -- и ее сказка продолжается... Как хорошо, что не выросла Диана Уинн Джонс! Она возвращает нас в сказку снова и снова.
    Надо сказать, что в книге несколько потоков. Неустроенная жизнь подростка с семейными проблемами. Становление личности. Проживание своей сказки. Линия дружбы ИЛИ любви. Линия оживления мифов и сюжетов народной поэзии. Люблю стереоскопические книги, особенно когда каждое измерение хорошо выписано.

    Бліжэй да сярэдзіны кнігі я паспрабавала асэнсаваць чытанае: чакала казку, але чараўніцтва, можна сказаць, няма, так, намёкі, прадчуванне; сюжэт... які сюжэт?.. ну, дзяўчынка, вучыцца, чытае, піша лісты, прыдумляе сваю казку, мае праблемы з бацькамі... ЧАМУ я не магу адарвацца??? Чаму такі блізкі гэты кранальны, шчымлівы (вось гэтае слова найлепш характарызуе кнігу) свет?
    Пэўна, у многіх з нас дзве плыні ўспамінаў: чароўнае, поўнае прыгодаў, містыкі, казак дзяцінства -- і набор цалкам праўдападобных тлумачэнняў для ўсіх нашых здарэнняў, што падаваліся такімі дзіўнымі, невытлумачальнымі ў маленстве. Часам падаецца, што я здрадзіла сваёй першай плыні, "вырасла", чаго так баяўся Пітэр Пэн, -- і таму цяпер не магу лётаць. А галоўная гераіня засталася вернай дзяцінству, казцы -- і таму яе казка працягваецца... Як добра, што не вырасла Дыяна Уін Джонс! Яна вяртае нас у казку зноў і зноў.
    Трэба сказаць, што ў кнізе некалькі плыняў. Неўладкаванае жыццё падлетка з сямейнымі праблемамі. Станаўленне асобы. Пражыванне сваёй казкі. Лінія сяброўства АБО кахання. Лінія ажыўлення міфаў і сюжэтаў народнай паэзіі. Люблю стэрэаскапічныя кнігі, асабліва калі кожнае вымярэнне выпісана дасканала.

    7
    62