Рецензия на книгу
Звездная пыль
Нил Гейман
Аноним20 февраля 2022 г.Дарослая дзіцячая кніга
Што я магу сказаць пасля чытання гэтай кнігі? Мабыць, тое, што пазіцыянуе сябе як казка, на самой справе ёй не з'яўляецца. Дакладней, не з'яўляецца казкай у звыклым для нас разуменні. Ужо сапраўды твор дзіцячай казкай не назавеш: занадта шмат жорсткасці прысутнічае ў змесце. Успамінаеш адразу "Хронікі Нарніі" К.С. Л'юіса. Вось гэта сапраўды казка, якую можна даць прачытаць дзіцяці. Але "Зорны пыл"?.. Я і сама, ўжо не малое дзіця, жахалася пры чытанні некаторых эпізодаў. Мяне ставілі ў тупік сцэны бітвы, барацьбы герояў азін з адным.
Праўда, абсурднасць сітуацый дадавала гумару ў гэту змрочную гісторыю. Прыкра, безумноўна, што атрымалася зразумець гэта пасля прагляда аднайменнага фільма, што быў зняты па кнізе. Там не былі паказаны жорсткія сцэны. Мабыць, ва ўсім "вінаватая" цэнзура. Хаця, можа, я чапляюся. Але такое маё чытацкае сэрца: адзін твор - любіць да канца жыцця, другі - забыць пасля чытання і не ўспамінаць пра яго, трэці - ненавідзець да глыбіні душы.
Аднак, агульнае ўражанне ад чытання кнігі ў мяне не самае прыемнае. Апускацца ў гісторыю было стомна і сумна. Персанажы, не раскрытыя да канца, іх неадэкватныя ўчынкі, дзіўныя, разарваныя падзеі - ўсё гэта адварочвала ад чытання. Таму гэтую кнігу, невялікую па памерах, я расцягнула на некалькі тыдняў.
І ўсё ж такі ўдакладняю: я нікога не прымушаю ненавідзець гэты твор. Магчыма, што вы знойдзеце яго сапраўдным шэдэврам, рэвалюцыяй у свеце казак. Проста для мяне гэта не казка. Гэта фэнтэзі - ва ўсіх яго сэнсах, добрых ці дрэнных...
1107