Рецензия на книгу
Рыба
София Ворса
Mroja20 февраля 2022 г.Цяжка заставацца папялішчам, калі ты ведаешь, як гэта - гарэць.
Сафія Ворса - юная (на дадзены момант ёй 17 год) беларуская пісьменніца, якая, неглядзячы на ўзрост, з'яўляецца пераможцам некалькіх міжнародных конкурсаў, і на чыім рахунку ўжо ёсць некаторая колькасць выдадзеных кніг.
Прачытаць яе кнігу я вырашыла у рамках майго асабістага штомесячнага знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай. Так здарылася, што менавіта яе кніга трапіла мне ў рукі ў гэтым месяцы, і я ніколькі не пашкадавала пра гэта.
"Рыба" - гэта зборнік, які складзены з пяці апавяданняў, кожнае з якіх непадобнае на іншае і заслугоўвае асабістай увагі. Негледзячы на непадобнасць, агульную рысу ўсе ж можна вызначыць - усе апавяданні напісаны ў жанры магічны рэалізм (акрамя, здаецца, аднаго - "Бегункі" - гэта вельмі сумнае апавяданне самага, на жаль, немагічнага жанру: пра дзяцей, якія нікому непатрэбны)
Мне спадабалася манера, у якой піша Сафія: шчыра, можа быць дзесьці некалькі відавочна і наіўна, але жыццесцвярджальна, і пасля чытання ў мяне засталося вельмі прыемнае ўражанне.
Нiжэй я прывяду некалькi цытат, якiя мне найбольш спадабалiся.
"Чалавек за аблокамi":
Цяжка заставацца папялішчам, калі ты ведаешь, як гэта - гарэць.
Баiшся - не рабi, робiш - не бойся."Update":
Усё немагчымае проста i ўсё простае немагчыма.
Усе абмежаваннi толькi ў нашай галаве, а ўзнiкаюць яны з-за няўпэўненасцi, а яна з-за адсутнасцi любовi, любовi да самаго сябе.
Дзецi мараць стаць падлеткамi, дарослыя таксама. А мiж тым, узрост нiчога не зменьвае. Людзей зменьваюць людзi, якiя сустракаюцца iм, непрыемнасцi, перажытыя iмi, боль, што ўзгадавала iх."Рыба":
I завелася ў гэтым моры Русалка. I зусiм гэта была не Русалка, а звычайная Рыба. Проста некалi яна пачула, што, як ты сябе бачыш, так бачаць цябе i iншыя. Дык вось, гэтая звычайная шэрая Рыба бачыла сябе Русалкаю."У пошуках разумення":
Каб набыць вопыт, трэба навучыцца пераадольваць страх.6255