Рецензия на книгу
Язык цветов. Тюльпан - признание в любви
Ванесса Диффенбах
Аноним13 февраля 2022 г.Супярэчнасці ў значэннях і жыцці
Калісьці даўно мова кветак была распаўсюджана сярод прадстаўнікоў шляхты. Букет цудоўных раслін служыў не толькі для прыгажосці, але і захоўваў у сабе нейкі сэнс. Але былі нярэдкія супярэчнасці ў значэнні той ці іншай кветкі. Падобныя супярэчнасці, хаця б нават ў побыце, вядомыя кожнаму. А так хочацца чагосьці канкрэтнага, пэўнасці ў значэннях. Вось і ў гэтай кнізе супярэчнасці - асноўная думка. Яны захаваныя ў штодзённых рэчах, часам непрыкметныя, аднак прасочваюцца заўсёды.
Аб гэтай кнізе я ўпершыню пазнала ў красавіку 2014 года з падлеткавага часопіса. Зараз я разумею, што прачытай я гэтую кнігу ў той год, яна бы мне зусім не спадабалася. Але прачытаўшы твор зараз, амаль праз 8 гадоў, я не ведаю, што пра яго казаць. Яго нельга назваць дрэнным, аднак і добрым таксама нельга. Гэта проста кніга не для мяне.
Талент Вікторыі чымсьці нагадаў мне сюжэт кнігі Крысціны Спрынгер "Займальная эспрэсалогія", дзе галоўная гераіня - барыста ў кавярні - адгадвала характар людзей па напою. І, мабыць, толькі ў гэтым і ёсць падабенства двух дзяўчын, бо Вікторыя моцна адрозніваецца ад Джэйн.
Цікава, што ў канцы кнігі прыведзены даведнік, якім карысталася галоўная гераіня ў сваім жыцці. Мабыць, камусьці ён і спатрэбіцца, але я не фанат кветак, таму для мяне падобнае - лішняе. Аднак не бяруся судзіць па астатніх. Гэта на самой справе можа быць карыснай рэччу.
Канец кнігі здзіўляе сваёй нявызначанасцю. Лічыць гэта хэпі-эндам ці не - вырашаць самому чытачу, і кожны ўбачыць зусім рознае.
Не магу сказаць, што апісанне кнігі поўнасцю адлюстроўвае сюжэт. Некаторая неадпаведнасць моцна змяніла маё стаўленне да кнігі і, мабыць, злёгку адвярнула ад чытання. Але галоўны пасыл данесены дакладна - кветкі могуць змяніць лёс людзей. І гэтак заўсёды: нават не ведаючы сэнс кветкі, прыемна атрымаць букет. Ажно без нагоды...
061