Рецензия на книгу
Острие бритвы
Сомерсет Моэм
Krysty-Krysty1 мая 2013 г."Трудно пройти по острию бритвы; так же труден, говорят мудрецы, путь, ведущий к Спасению. КАТХА УПАНИШАДЫ" -- очень точный эпиграф к книге. Трудно идти, оставаясь человеком, быть верным самому себе... нет, не так, быть верным ЛУЧШЕМУ в себе. Ведь верна себе и Изабелла, которая выбирает роскошь и лёгкость в жизни, выбирает удар по сопернице, а не милосердие. Верен себе и Ларри, который не может жить "как все", заглушить то, что мы свысока называем "юношеским максимализмом", "прекрасными порывами" (которые быстро у нас выдуваются -- на то они и порывы). Именно из-за образа Ларри я не отложила книгу, жизнь высшего общества, описываемая Моэмом, не очень мне интересна. Каждый выбирает свой путь, каждый развивает данные от рождения способности и темперамент, мало кто на дороге жизни выбирает "узкий путь", большинству проще входить в "широкие двери". Я была не права: путь человека -- всегда интересен, неважно в каком обществе он пролегает. И на свой путь надо чаще оглядываться: чему посвящена жизнь, куда устремлен вектор -- классика всегда помогает взвесить свое сердце. Но надо признаться, что хоть путь Ларри вызывает понимание, и сочувствие, и даже приятие, мне жаль, что ему не повезло встретить на пути Христа (жаль, что католические монахи, у которых он жил, не смогли открыть ему этот Свет). Мне -- жаль, но Господь наверняка шел с ним рядом и наверняка путь Ларри был Ему приятным.
"Цяжка прайсці па вастрыі ляза; гэтак сама цяжкі, кажуць мудрацы, шлях, што вядзе да ВЫРАТАВАННЯ. Катха Упанішады" -- вельмі трапны эпіграф да кнігі. Цяжка ісці, застаючыся чалавекам, быць верным самому сабе... не, не так, быць верным НАЙЛЕПШАМУ ў сабе. Бо верная сабе і Ізабэла, якая абірае раскошу і лёгкасць у жыцці, выбірае ўдар па суперніцы, а не міласэрнасць. Верны сабе і Лары, які не можа жыць "як усе", заглушыць тое, што мы звысака называем "юначым максімалізмам", "прыгожымі парывамі" (якія хутка ў нас выдзьмуваюцца -- на тое яны і парывы). Менавіта з-за вобразу Лары я не адклала кнігу, жыццё заможнага свету, што апісваецца Моэмам, не вельмі мне цікавае. Кожны абірае свой шлях, кожны развівае дадзеныя ад нараджэння здольнасці і тэмперамент, мала хто на дарозе жыцця выбірае "вузкі шлях", большасці прасцей уваходзіць у "шырокія дзверы". Я не мела рацыі: шлях чалавека -- заўсёды цікавы, няважна, у якім грамадстве ён пралягае. І на свой шлях трэба часцей азірацца: чаму прысвечанае жыццё, куды імкнецца вектар -- класіка заўсёды дапамагае ўзважыць сваё сэрца. Але трэба прызнацца, што хоць шлях Лары выклікае разуменне, і спачуванне, і нават прыманне, мне шкада, што яму не пашанцавала сустрэць на шляху Хрыста (шкада, што каталіцкія манахі, у якіх ён жыў, не змаглі адкрыць яму гэтае Святло). Мне -- шкада, але Гасподзь напэўна ішоў з ім побач і шлях Лары напэўна быў Яму прыемны.
756