Рецензия на книгу
Новенький. Куда пропал и кто в этом виноват
Оксана Барковская
Moszast24 января 2022 г.Макулатура
Спачатку хацелася б абазначыць важныя моманты наконт таго, што гэта за кніга такая і з чым яе ядуць. Па-першае, для тых, хто, як і я, не сочыць за сучаснымі трэндамі ў галіне серыялаў і не ведае, што там адбываецца: гэта кніга, напісаная па серыяле, а не, як гэта заўсёды бывае, першакрыніца серыяла. Калі б я ведала аб гэтым раней, то не стала б траціць ні свой час, ні свае грошы. Другі момант: аўтарка кнігі - сцэнарыстка і рэжысёрка, ды і ўвогуле звязаная выключна з кіно. То бок досведу ў літаратуры, акрамя напісання сачыненняў у школе, у яе, па факту, і няма. Той факт, што Баркоўская не звязаная з пісьменніцтвам бачна, у прыцныпе, амаль адразу: мова твора максімальна бедная і прымітыўная. Падчас чытання не магла пазбавіцца ад асацыяцый з кнігамі а-ля Антон Иванов, Анна Устинова - Загадка бордового портфеля - якасць мовы прыкладна такая ж самая. І трэці момант: у кнізе прыблізна 220 старонак, з якіх:
- першыя 7 - прадмова аўтаркі
- апошнія 25 - найкарыснейшы, у сэнсе літаратуры, эпілог пра тое, якія гісторыі ў актораў і ўсіх, хто мела/ў дачыненне да серыяла, гісторыі з цкаваннем і школьнымі крыўдамі.
Карацей, бачна ўзровень. Але, калі не карацей, то выходзіць наступнае.
- Мова. Як і было агучана раней, яна безнадзейна дрэнная. Ад апісання дзеянняў хочацца плакаць: ён пайшоў, потым ён сказаў, а потым сеў. Адзін сказ за адным, без перапынку на разважанні і нармальныя дыялогі. Разважанняў тут у прынцыпе няма. Ёсць толькі парушэнне найсвяцейшай запаведзі пісьменнікаў: "паказвай, а не расказвай". Баркоўская не паказвае, яна агучвае, што персанажу/цы сумна/весела/..., што так-та і мае месца быць, калі такія прымітыўныя фразы разбаўленыя больш канкрэтнымі апісаннямі як і дзеянняў, так і разважанняў. Дыялогі таксама так сабе, але хаця б больш цярпімыя за апісанні дзеянняў а-ля "мой першы фанфік, не судзіце строга" (нагадваю: разважанняў няма ў прынцыпе). Пра мову твора я магу разважаць бясконца, але лепш за ўсё будзе не паўтараць лёс аўтаркі і паказаць канкрэтныя цытаты, а не фармуляваць думку "божа, які гэта жудас" пятнацаццю спосабамі.
Рандомныя цытаты:
Плетнёв вышел из машины и подошёл к воротам завода. Его встретила группа молодых людей в чёрных спортивных костюмах. Андрей поздоровался, в этот момент на его телефон пришло сообщение, он жестом попросил парней подождать и открыл фото кроссовок. Увидев их, он изменился в лице. Он помнил эти кроссовки у Макса.
Татьяна не одпустила Андрея в гостинницу вчерашним вечером. Теперь они сидели на кухне, Андрей вслух мечтал о том, как Макс найдётся и они все вместе рванут на море отдохнуть, а потом все вместе вернутся домой в Москву.
Больше всего на свете Таня и Андрей хотели, чтобы их сын нашёлсяНу, і маё ўлюбёнае. Так скончылася кніга, я не жартую:
За это время с Максимом произошла серьёзная трансформация, он переосмыслил своё поведение и теперь был готов заново строить отношения с одноклассниками и с родителями. Где же он был и что ждёт его впереди? Это уже немного другая история...- Сюжэт. Адна з прычын, чаму мяне так зачапіла: я абажаю гісторыі пра зніклых людзей, ды яшчэ і з такой атмасферай сацыяльных жудасаў, плюс атмасфера маленькіх постсавецкіх гарадкоў таксама як асобная прычына да любові. Не магу сказаць, што мяне кніга ў гэтым плане парадавала, але і сказаць, што гэта было татальнае расчараванне таксама не магу. Тое, што заяўлялася ў анатацыі тут ёсць, не прыкапаешся. У мяне процьма пытанняў да рэалізацыі.
- Персанажы. Ну, яны былі. Што яшчэ пра іх сказаць? Прадстаўленыя яны проста жудасна: калі з'яўляецца новы/ая герой/аіня, аўтарка проста вывальвае на чытачоў і чытачак перадагісторыю. Класічны прыклад:
Девицу звали Настей Лосевой, но при взгляде на неё не сложно было догадаться, почему она получила от одноклассников прозвище "Батут". С инстаграмом Ким Кардашьян Настя явно была знакома лучше, чем с творчеством Достоевского.І так кожны раз: новая аднакласніца - новае дасье да/пасля ейнай рэплікі, новы міліцыянт - тое самае.
У кожнага персанажа ёсць свая перадагісторыя, свая драма - гэта несумненна добра, але, ізноў жа, рэалізацыя кульгае да жудасу. У канцы, калі ва ўсіх герояў рэзка здараецца кульмінцыя іхніх сюжэтных ліній, гэта выглядае максімальна ненатуральна і штучна.
Пакуль пісала рэцэнзію, забыла пра ўсіх герояў, акрамя дзяцей і іхніх бацькоў. То бок пра палову герояў.
Крыху палепш прапісаны персанаж Максіма Плятнёва - галоўны герой, што тут здзіўляцца - і ён нават выклікаў у мяне сімпатыю ў пачатку: люблю я разумных людзей, нічога тут не зрабіць. Сімпатыя пачала змяншацца, калі ён пачаў выхваляцца ўсё больш і больш, і цалкам знікла, калі ён, па факту, ні за што нагрубіў нармальнаму аднакласніку. Але тут бачная сюжэтная задумка, так што заўвагі больш суб'ектыўныя.
- Канфлікт "сталіца-правінцыя". Відавочна, што я не масквічка, ды і не расеянка ўвогуле, так што канкрэтна гэты пункт я буду проста задаваць рытарычныя пытанні ў паветра, бо мне некаторыя моманты падаліся нелагічнымі, але праверыць магчымасці я не маю.
Вось наколькі рэальна, што Максім, які вырас у багатай сям'і, у вельмі багатай сям'і, абсалютна не ведаў знешняга свету? Тыпа яму хаця б тая ж самая маці, якая родам з Юраўска, не расказвала, што ёсць гарады без Макдональдса і спецкласаў у школах? Ён сам у інтэрнэце ніколі не бачыў ні навін, ні гісторыі людзей з іншых гарадоў? Сталіца сталіцай, а гэта ўжо фантастыка нейкая, асабліва з улікам на ягоную маці.
У прынцыпе рэзоннае пытанне: чаму маці такая бескарысная ў побыце? Яна ж жыла як сярэднестатыстычная жыхарка РФ, дык з якой радасці яна не можа літаральна нічога без сына, які, дарэчы, усё жыццё пражыў нябедна, і прыстасаваўся да жыцця неяк палепш і пахутчэй за маці.
Пазіцыя аўтаркі па гэтым пытанні даволі мутная: вуснамі персанажаў вяшчае, што "за МКАДам таксама ёсць жыццё", але на практыцы - вобразамі персанажаў - паказвае, што нешта і не вельмі. Па сваім досведзе магу сказаць, што жыхары маленькіх гарадоў і вёсак не асабліва адрозніваюцца ад жыхароў вялікіх гарадоў. Ну, прынамсі не да такой ступені, як я гэта ўбачыла ў творы. Хаця, магчыма, гэта актуальна толькі для Беларусі.
- Тэхнічныя моманты. Людзі, якія глядзелі Энтані Юлая ці каго-небудзь з іншых кніжных блогераў/ак, павінны былі чуць пра дрэнную працу рэдактараў у АСТ. Вядомая справа, што гэта не адносіцца да серыі "Эксклюзіўная класіка", тут гаворка пра новыя кнігі. Канкрэтна тут была праблема з цэнзурай матаў. Ці не было. Складана сказаць, калі палова мацюкоў цэнзурыцца, а палова - не. Чаму нельга было неяк вызначыцца, не разумею. Ну і класічныя дробныя памылкі некалькі разоў за тэкст, як мінімум адна фраза, дзе цалкам адсутнічалі прабелы (хаця, мне здаецца, што гэта кампетэнцыя не рэдактараў, а вярстальшчыкаў якіх-небудзь, я не ведаю) і яшчэ адна фраза, у якой няма арфаграфічных і пунктуацыйных памылак, але я ўпершыню за амаль 300 прачытаных кніг бачу такое варварства:
- Ну, в чём-то он...- начал было Кирилии Алексеевич, но тут же осёкся.- А давайте всё-таки с девочкой поговорим. Я схожу? Как её - Соня Рябова? Дочь начальника полиции... (директору)
Аўтарка сцэнарыстка, а не пісьменніца, я казала, так. Але якога, прабачце, чорта, гэты жудас тут аказаўся? Ну ладна, у Баркоўскай літаратурных здольнасцяў няма (дарэчы, а чаму менавіта яна павінна была пісаць кнігу? чаму не даць яе каму-небудзь, хто валодае элементарнымі правіламі пісьменніцтва?), але куды глядзела рэдактарка, пакідаючы гэта ў тэксце? Яшчэ адно рытарычнае пытанне ў паветра.
Наконт знешніх параметраў кнігі, не звязаных з ейнымі "ўнутрасцямі" ў выглядзе тэксту. Кніга не асабліва танная - у раёне 12-17 рублёў - а папера ўнутры газетная, дык яшчэ і з чарнілам, якое размазваецца ад дотыку. "Калонтытулы" "ўпрыгожаныя" кінастужкамі. Не ведаю, навошта гэта было зроблена, але выглядае вельмі танна і ізноў нагадвае нейкія дурныя кніжкі для падлеткаў з пачатку 10-ых.
Адзіны плюс: вокладка. Але тут заслуга не выдавецтва, а афармляльніка/цы постэра серыяла. Ну і актора галоўнай ролі.
Рэзюмэ. Твор, які магчыма чытаць толькі таму, што ён кароткі і не загружае мозг (а хутчэй і адгружае яго ў невядомым накірунку). Не магу нават кнігай называць гэта без унутранага супраціву. Гэта не літаратура, а "мерч" па серыялу, не больш. Прычым мерч, да якога нават ніхто і высілкаў не прыклаў, акрамя чалавека, які/ая пісалі анатацыю, і чалавека, які/ая выстаўлялі кошт у кнігарнях. Аўтарка даволі добра характаразуе серыял словам "праэкт". Не ведаю, у якой меры гэта падыдзе серыялу, але "Новенького" толькі "праэктам" назваць і можна - нічога мастацкага тут няма ды і, судзячы па ўсім, не планавалася, каб яно было.
3245- апошнія 25 - найкарыснейшы, у сэнсе літаратуры, эпілог пра тое, якія гісторыі ў актораў і ўсіх, хто мела/ў дачыненне да серыяла, гісторыі з цкаваннем і школьнымі крыўдамі.