Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

The Cruel Prince

Holly Black

  • Аватар пользователя
    mari-rudakova23 января 2022 г.

    Жадаю быць фэйры побач з ім

    Шмат класных, цікавых кніг зараз становяцца папулярнымі дзякуючы буктоку. Мяне таксама не абмінула доля прачытаць хаця б адну з іх. Я проста не магла прайсці міма гэтага твора, сюжэт якога мяне зачапіў. Ў пошуках гісторыі галоўнага мужчынскага персанажа Кардана я трапіла на англамоўную фан-старонку кніжнай серыі "Паветраны народзец" і... зліла сабе кароткае апісанне ўсяго сюжэта! Мяне прывабіў малюнак мастака Phanton Rin. Цяпер Кардана я бачу толькі так.

    Чытаючы апісанне, я не магла зразумець, чаму мужчынскага персанажа лічаць жорсткім. Нават пасля чытання першай кнігі я не магу адказаць на гэтае пытанне. Яго жорсткасць - мелкае хуліганства. Але, мабыць, гэта для фэйры такія паводзіны лічацца жудаснымі, а для людзей не? Што ж, я смяротная, і мне гэтага не зразумець.

    Але тое, што я магу зразумець, - гэта тое, што Кардан з'яўляецца ідэальным мужчынай. Як жа мне хацелася ўскочыць у кнігу і збіць Джуд са шляха да прынца. Ён - ідэал, які апісваецца ў розных творах: грубы, не паказвае свіх пачуццяў, але пры гэтым галантны і пяшчотны, калі гэта трэба. Ну чым не цудоўны кандыдат? Аднак, на жаль, ён не рэальны, а выдуманы. Ён - плод фантазій, перанесены на паперу.

    А што пра Джуд? Яна - адна з тых жаночых персанажаў нароўні з Трыс, Кітніс, Герміонай, якія самі па сабе з'яўляюцца самадастатковымі гераінямі. Сваімі ўчынкамі яны як бы кажучь мужчынам: "Я такая ж, як і вы, я не кволая. Так, мне даводзіцца старацца больш за вас, аднак ад гэтага я раблюся мацней". Заўсёды прыемна, калі моц жанчыны паказваюць не праз яе ўплыў на мужчын прыгажосцю, а праз яе ўчынкі. Джуд не турбуе меркаванне іншых. Яна асцярожная, але гэта вымушаная асцярожнасць, каб не выдаць сябе. Умела прыкінуцца слабай авечкай яшчэ трэба навучыцца, гэта не кожны зможа. А Джуд зрабіла гэта і дамаглася таго, што хацела. Аднак за гэта прйшлося заплаціць занадта высокую цану.

    Содержит спойлеры
    3
    185