Рецензия на книгу
Девочка и разбойники
Лев Толстой
ionscrollnn8 января 2022 г.Кніга вельмі старая, ажно 1975 года. Дакладна ўжо і не памятаю хто іх нам даў…але было ў мяне іх вялікая колькасць вось такіх «тоненькіх». Пакінуў сабе толькі дзіцячыя, іншыя прачытаў і знёс на паліцы буккроссінга. У асноўным там былі розныя з «камуністычным» духам, коратка кажучы нічога цікавага і добрага для сваіх дзяцей я там не ўбачыў і таму «спуліў» у свет…магчыма камусьці яны будуць больш патрэбны. А вось гэту (і яшчэ штук пяць) вырашыў пакінуць.
Вось сёння як раз яе дачыталі. Але самае цікавае то, што так сама сёння як раз апрацоўваў фотаздымкі, якія «здабыў» са сканаў старых сямейных фотастужак. Як раз на адной з іх была наша вандроўка па Расіі (ездзілі да сваякоў па лініі Маці), пад час якой мы заехалі ў Ясную Паляну.
Наогул вандроўка была моцна цікавая і незвычайная! Мае бацькі як раз там (у Тульскай вобласці) і пазнаёміліся. Так вось, калі не памыляюся, то а пасля 20 гадоў, яны вырашылі заехаць туды і пабачыць што і як там зараз. Уявіце сабе…прайшло 20 гадоў, не з кім ніякай сувязі яны не падтрымлівалі і дакладна не ведалі засталіся там у іх якія знаёмыя ці не… бяром білеты і едзем :).
Чытаем Разам з Дзецьмі. Л.Н. Толстой «Девочка и разбойники"., изображение №6Па выніку знаёмыя знайшліся…спачатку адны, потым другія… і вось так мы там правялі тры дні :). Было вельмі цікава! Ужо пры канцы гэтай вандроўкі мы заехалі ў сядзібу Талстога — «Ясная Паляна».
Успаміны пра той дзень з большага выдатныя. Добра памятаю як мы хадзілі па той сядзібе.
Месца моцна жывапіснае. Дарэчы добра памятаю наваколле, але вось што было ўнутры самога дома і забыўся...
І вось сёння, перад тым як класці дзяцей спаць, палез браць якую небудзь кнігу каб ім пачытаць, у апошні час гэта ў нас «Прыгоды ў Прастаквашына», але сёння ўсё пайшло не па «плану» і ў рукі як раз трапіла менавіта гэта... мы ужо раней чыталі ад туль некалькі расказаў, а зараз як раз і дачыталі іншыя. Хоць кніга і мае назву «Девочка и разбойники», па выніку, гэта толькі назва адной з казак, а там іх куды больш. Стала нават ціква, ці яны тут «скарочаны» ці гэта сапраўныя арыгіналы? Калі арыгіналы, то я дакладна чытаў больш «развёрнутыя» версіі, бо тут ну неяк ужо зусім усё коратка. Па шчырасці сказаць, то чытаць па гэтай прычыне было не моцна цікава, бо па перш гэтыя казкі я ўжо чытаў і дзеці так сама палову чулі…а па другое таму што як і казаў вышэй, моцна кароценькія..раз два і канец. Але тым не менш, гэта класіка і меншую дачку (а апошнія казкі і старэйшую) «зачапілі» і таму слухалі.
А тое "Прастаквашына» і ўвесь той «беспрыдзел» мы дачытаем пазней…потым як небудзь раскажу пра той «трэш» з якім мы ўжо часткова «азнаёміліся» :)))
3258