Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Гарри Поттер и философский камень

Джоан Роулинг

  • Аватар пользователя
    Аноним3 января 2022 г.

    НАЗОЛА, ХЭДВІГА І ЛЮСТРА АРАМ ПРАЗ 20 ГАДОЎ

    Упершыню кнігу Джаан Роўлінг прачытаў у 2001 годзе, калі вучыўся ў 7-м класе. Рускамоўнае выданне мне даў пачытаць аднакласкнік Лёша Манукін, з якога здзекваліся часта ў школе, але ў нас з ім былі добрыя зносіны.
    Аднак сёння я хацеў бы падзяліцца ўражаннямі ад перакладу Алены Пятровіч, выдадзенага ў 2020-м.
    Многія назвы і імёны ў беларускім варыянце набылі рысы, што пасуюць кнізе, хоць перакладаюцца без творчага вычварэнства, як у Співак. Напрыклад, Хэдвіга на манер беларускага жаночага імя Ядвіга гучыць вельмі мілагучна:


    Гары ўвесь час бавіў ў сваімі пакоі ў кампаніі савы. Ён вырашыў назваць яе Хэдвіга - гэтае імя ён знайшоў у "Гісторыі магіі".

    Павесялілі імёны сабак - Ікл і Пухнацік. А таксама цікава было ўбачыць назвы чароўных рэчаў, як люстэрка Арам:


    Гэта было даволі велічнае люстра вышынёй да столі, у шырокай залатой раме і на дзвюх падстаўках у выглядзе кіпцюрыстых лап. Уверсе быў выразаны надпіс: "Арам яант е вапаз яав та ачч ілба енукт ібдау".

    Калі вы не так блізка знаёмыя з сусветам Хогвартса, то пакіну вам гэты заклён для разгадкі (сумняюся, бо калі не чыталі кнігу, то фільм глядзелі многія). Аднак некторыя загадкі першай кнігі такі не трапілі ў кінастужку, якой сёлета спаўняецца 20 гадоў. Сярод выпрабаванняў, каб знайсці філасофскі камень, акрамя жывых шахмат і д'ябльскага сіла (дарэчы, тут у беларускай мове адзіночын лік пераўтварыўся ў множны),у Дж. К. Роўлінг была цудоўная загадка пра бутэлечкі, якую па сюжэце падрыхтваваў прафесар Снэйп:


    Наперадзе пагроза, бяспека за табой,
    Ды кожную з бутэлек напоўніў свой напой.
    У дзвюх з сямі - патрэбны, знайдзі іх і ўцалей:
    Адзін назад вяртае, другі вядзе далей.
    У іншых дзвюх наліта крапіўнага віна,
    Яшчэ ж у трох - атрута, смяротная яна.
    Каб тут не заставацца, а працягнуць дарогу,
    Даём табе чатыры падказкі ў дапамогу:
    Вось першая: атруты на вока не відно,
    Але заўсёды справа - крапіўнае віно.
    Другая вось: напоі, якія бачыш з краю,
    Хоць розныя - ніводзін наперад не пускае.
    Вось трэця: у кожнай бутэлькі свой памер,
    Ёсць волат і курдупель: забіць - не іх намер.
    Чацвёртая падказка: у шостай і другой -
    Хоць розны маюць выгляд - аднолькавы напой.

    Ілюстрацыя дапамагла б у гэтым квэсце, таму кіношная візуалізацыя стала б файнай знаходкай рэжысёра, але гэтага прыхільнікі не дачакаліся. Як не ўбачылі і Назолу - прывіда, які з усіх здзекваўся, усіх раздражняў і ўсім назаляў, таму імя атрымалася такім жа гаваркім, як і ў арыгінале - Peeves. Не ўбачылі і сябра Дадлі , які таксама паехаў на яго дзень нараджэння ў горад і заапарк разам з Дурслямі і Гары. Апошняе, мне падаецца, не так істотна для кінакарціны. Ды і ўвогуле можна знайсці шмат такіх дробных адрозненняў. Ёсць адрозненні і ў перакладах, але яны не ўплываюць на добрае ўражанне ад кнігі. З'явілася нават жаданне сабраць усю серыю з перакладамі на нашу родную мову. Таму чакайце новых водгукаў!

    2
    107