Рецензия на книгу
Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
SashaLesnik15 сентября 2021 г.Ктулху гаворыць па-беларуску
З творчасцю Лаўкрафта я пазнаёміўся вельмі даўно, таму гэтая кніга мяне зацікавіла не тым, што я магу адкрыць для сябе нешта жудасна-шчупальцаватае. Я лічу, што выхад гэтай кнігі ў нейкім сэнсе свята, таму што такога знамітага аўтара нарэшце выдалі па-беларуску! Сапраўднае свята!
Самае прыемнае для мяне было тое, што не ўсе апавяданні былі для мяне знаёмыя. Але і старыя было цікава перачытаць. Тым больш, што чытаць па-беларуску было вельмі прыемна. Я ніколі дагэтуль не чытаў жахаў па-беларуску (акрамя можа гісторый пра лапці і хлеб у 90-х), таму было захапляльна пачуць некалькі новых для мяне словаў=)
Таму сапраўды шчыры дзякуй тым, хто перакладаў апавяданні і надрукаваў кнігу!
А наконт самой кнігі... Я лічу, што Лаўкрафт даў добры штуршок да таго, каб сусвет Ктулху ажыў і пачаў жыць самастойна. Апавяданні даволі просценькія і амаль што не пужаюць (гэта так!), таму што час не стаіць, але колькі класных фільмаў, кніг, музыкі і розных настолачак было выдадзена дзякуючы творчасці Говарда Філіпса. Сапраўды, нягледзячы на просты пасыл, гэта гіганцскі помнiк жаху.5138