Рецензия на книгу
Не отпускай меня
Кадзуо Исигуро
Ksienija27 июля 2021 г.Кніга, якая прыкідваецца навуковай фантастыкай, але ў той жа час, здаецца, не надта і стараецца ў гэтым накірунку. У гісторыі жыццё параўноўваецца з ракой, і сам раман нібыта рака з думак, здагадак, успамінаў, пачуццяў, і метафар.
Падчас чытання не раз лавіла сябе на тым, наколькі рэальным здаецца апісаны ў кнізе свет - быццам таксама стаіш у дрыгве, гледзячы на таямнічую лодку, або пералазіш праз калючы плот разам з героямі - гэта адзін з найчароўнейшых бакоў літаратуры, і тут ён працуе напоўніцу.
Тужліва, глыбока, кранальна, шчыра, без надрываў, прыгожа і проста варта.
Я б параіла "Не адпускай мяне" усім, але не ўпэўнена, што кожнаму добра зойдзе такі павольна-меланхалічны стыль аповеду. Аднак калі ёсць жаданне паддацца гэтай плыні - воды будуць лагодныя, але часта халодныя.
Дзякуй спадару Ісігура, і выдавецтву Янушкевіч за сумнавата-разважлівыя вечары.2350