Рецензия на книгу
Каліноўскі на Свабодзе
Сяргей Дубавец
Osman_Pasha9 марта 2021 г.Кастусь (Вінцэнт Канстанцін) Каліноўскі – нацыянальны герой Беларусі, выступаў за звяржэнне царызму і аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году з захаваннем незалежнасці зямель ВКЛ. Свае выпускі «Мужыцкай праўды» і перадсмяротныя «Лісты з-пад шыбеніцы» падпісваў «Яська - гаспадар з-пад Вільні». Гераізацыя асобы Каліноўскага пачалася яшчэ ў часы СССР. Вось толькі самаабвешчаныя беларускія ўлады пужаюцца постаці паўстанца бы вагню і ўсяляк спрабуюць пазбавіцца і адмежавацца ад памяці пра яго.
Вясной 2020 году ў «Бібліятэцы Свабоды» выйшла кніга змясціўшая ў сабе рэпартажы прасвечаныя Кастусю Каліноўскаму якія з'яўлялісь на «Радыё Свабоды» цягам амаль 20 гадоў. Першы артыкул з назвай «Магіла К. Каліноўскага» змяшчае рэпартаж з расследаваннем аб месцы дзе пахаваны Каліноўскі. Прычым беларускі журналіст Сяргей Дубавец у 2001 годзе дакладна ведае месца пахавання (на ім ў 2017 годзе і знайшлі парэшткі паўстанцаў), а літоўцы ўсяляк ад яго адмаўляюцца і кажуць, што нічога пра гэта не ведаюць. Усё гэта лёгка тлумачыцца тым, што літоўцы ніяк не хочуць тлумачыць адкуль у іх Вільнюсе столькі значных для беларусаў гістарычных мясцін, і чаму з Вільняй звязаны шмат значных гістарычных персонаў Беларусі:
Уяві сабе літоўскага настаўніка, які кажа дзецям, што на Замкавай гары пахаваныя беларускія героі. Як яны туды патрапілі? Давялося б разбураць стройную канцэпцыю нацыянальнага міту і канчаткова заблытаць малым глузды.Кніга складаецца з некалькіх тыпаў артыкулаў:
Першы – гістарычныя матэрыялы пра асобу Каліноўскага і пра паўстанне 1863-64 гадоў. Гісторыкі, літаратары ды іншыя прадстаўнікі культуры распавядаюць розныя факты як з жыцця Кастуся, так і іншых паўстанцаў. Іх чытаць найбольш цікава розныя погляды ў тым ліку і літоўскіх гісторыкаў, даюць магчымасць зірнуць па іншаму на нейкія падзеі. Тут ёсць такія прыклады, якія пераклікаюцца з сучаснасцю
Відэакамэраў у жандарскіх агентаў тады не было, таму прысутных яны проста перапісвалі. Удзел у мірных пратэстах служыў падставаю для арышту, ды маніфэстацыі не спыняліся.Другі тып – гэта сучасныя матэрыялы звязаныя з імёнамі паўстанцаў. Найчасцей яны распавядуюць пра штрафы актывістам за ўшанаванне памяці герояў. Да гэтага тыпу адносіцца артыкул які мне больш за ўсё спадабаўся. Нібы мінскія ўлады вырашылі змяніць назву вуліцы Калініна і памятнік Калініну на вуліцу Каліноўскага і памятнік яму ж з фармулёўкай: «А што? Там усяго некалькі літар замяніць». І я смяяўся з дурняў, бо гэтым уладам яшчэ і не такое ў галаву прыйдзе. Вось толькі ў канцы артыкулу напісалі, што гэта жарт на 1 красавіка.
Трэці тып - артыкулы з цыклу «Імёны свабоды» пісьменніка Уладзімера Арлова, якія уваходзяць у аднайменную кнігу, таксама выдадзеную ў «Бібліятэцы Свабоды».
Завяршаецца кніга вялікім артыкулам прысвечаным перазахаванню ў Вільнюсе парэшткаў паўстанцаў 22 лістапада 2019 на могілках Роса.
У часы СССР у народы была прыкмета, калі ўлады нешта забараняюць, то з гэтым абавязкова трэба азнаёміцца. 17 лютага 2021 быў апублікаваны ролік у якім кніга «Каліноўскі на Свабодзе» называецца «пратэстнай літаратурай» і гаворыцца аб тым, што асобнік быў канфіскаваны. Гэта сведчыць аб тым, што кнігу трэба чытаць. І спадзяюсь вельмі хутка памяць пра Каліноўскага зноў будзе ушаноўвацца ў Беларусі.15272