Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Рэвалюцыя

Віктар Марціновіч

  • Аватар пользователя
    Torvald521 февраля 2021 г.

    Не ведаю, чаму раман называецца "Рэвалюцыя", бо насамрэч ніякай рэвалюцыі ў рамане не адбываецца. Хутчэй транзіт улады. У рамане дыназаўр савецкай улады, былы чалец палітбюро надалей трымае ўладу на постсавецкай прасторы, стварыўшы адмысловую ці то мафію, ці то нейкую таемную арганізацыю (на ўзор кдб, або штазі), у якой кожны, самы нечаканы і небяспечны, загад мусіць дакладна і беспрамаруджвання выконвацца.

    Былы чалец палітбюро дажывае апошнія дні і думае пра спадкаемца. Выбар выпаў на шараговага выкладчыка ўніверсітэта, прычым гуманітарыя. Усялякімі інтрыгамі, падставамі і хітрыкамі яго заманьваюць у арганізацыю і робяць яму розныя выпрабаванні. І напрыканцы ствараюць такія ўмовы, каб выратаваць сябе, ён мусіць пачаць змагацца за ўладу ў гэтай мафіі. Выкладчык перамагае (бо для перамогі ўсё было зроблена) і становіцца на чале арганізацыі, адмовіўшыся ад ранейшых сваіх перакананняў, агульначалавечых маральных прынцыпаў і нават ад каханай жанчыны.

    У прынцыпе, гэта ілюстрацыя змены ўлады ў посттаталітарных краінах, калі ўлада, пры любых афіцыйных раскладах, усё раўно застаецца ў ранейшых элітаў. Або яны на прамую прыходзяць да ўлады пры новым дзяржаўным укладзе (маючы кантроль у сілавых структурах), або кантралююць важныя дзяржаўныя сегменты - пераважна эканамічныя.

    Вось такая атрымалася рэвалюцыя. Рэвалюцыя перадусім мусіць адбыцца ў галовах. Пра гэта Марціновіч можа напісаць новую кнігу.

    11
    886