Рецензия на книгу
Элементарные частицы
Мишель Уэльбек
johatsuxx28 ноября 2020 г.Я дачытала кнігу нарэшце.
Мне рэдка хочацца дзяліцца сваімі ўражаннямі больш падрабязна, чым "класна" ці "фігня". Але ёсць кнігі па тыпу бессэнсоўных антыраманаў ці "Элементарных часціц" Уэльбэка, і мне хацелася б нешта напісаць для сябе пра іх.
Я пачала чытаць гэтую кнігу, таму што мне спадабалася анатацыя да яе.
"Главный герой романа, французский ученый, одинокий и несчастный, добивается кардинальных изменений в биологии человека как вида, в результате чего приходит новое поколение счастливых и без устали ублажающих друг друга людей. Как это произошло и что из этого вышло, предстоит узнать читателю."
Гучыць цікава. Але што я атрымала на самай справе?
Гісторыю жыцця двух братоў, адзін з якіх - чувак, які ўвесь час мастурбуе на жанчын у транспарце, на сваю маці, на маленькіх дзяўчынак і ходзіць па месцах тыпу свінг-паці. у дадатак у яго шмат комплексаў, з якімі ён не можа справіцца ўсё жыццё. Сперма, пакуты, сперма, пакуты.
Другі брат – яго супрацьлегласць, бо ён асексуал, які ніколі нікога не любіў і не можа любіць. Ён таксама пакутуе, але я так і не зразумела, чаму
Канешне, я магу сказаць, што не трэба было чакаць іншага – бо кніга апісвае час, калі адбылася сексуальная рэвалюцыя і людзі атрымалі свабоду на секс з кім захочаш, на аборты і г.д. І, напэўна, ад гэтага і пакутавалі.
Ідэя антыўтопіі раскрылася толькі ў эпілогу – аказваецца, гэтая кніга – прысвячэнне нам, людзям, бо брат-асексуал, будучы біёлагам, здолеў адкрыць новую рэч, якая дазволіла знішчыць чалавечы род і зрабіць новы – бесполы, больш дасканалы.
Не магу сказаць, што кніга мне не спадабалася, але калі я яшчэ раз вазьму ў рукі французскі раман, забіце мяне.Содержит спойлеры72,4K