Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

У горадзе валадарыць Рагвалод

Алесь Разанаў

  • Аватар пользователя
    Torvald52 ноября 2020 г.

    Адразу звернем увагу на год выдання кнігі – 1992-гі. 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 СССР спыніў існаванне, БССР была абвешчана Рэспублікай Беларусь. То бок, кніга выйшла, можна сказаць, у лёсаносны час краіны. Калі паглядзець на ўсе назвы кніг Разанава, дык гэтая – “У горадзе валадарыць Рагвалод” – самая нацыянальна цэнтрычная. Яна лёгка прачытваецца. Рагвалод – гэта значыць, што ў краіны ёсць вялікая, слаўная гісторыя. Валадарыць – гэта значыць краіна мае незалежнасць, самастойнасць. Нагадаем, што кніга выйшла да першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Тут можна яшчэ хіба згадаць першую кніжачку вершаў Разанава “Адраджэнне”. Але вядома, што дэбютным зборнікам у той час вельмі частка назвы прыдумлялі ў выдавецтвах. Ну і сама назва “Адраджэнне” – гэта толькі пачатак шляху да самастойнасці.

    У прынцыпе зборнік “У горадзе валадарыць Рагвалод” па змесце мала чым адрозніваецца ад класічнага разанаўскага зборніку “Вастрыё стралы”. Праўда, паэт выкарыстаў замест версэтаў іншыя паэтычныя формы
    – вершаказы і паэтычныя мініяцюры. У нейкім сэнсе гэта развагі пра жыццё, свет і сваю краіну праз мастацкія вобразы, сімвалы, гэта пранікненне ў таямніцы першавобразаў і філасофскіх асэнсаванняў. Вось, напрыклад, так пачынаецца вершаказ “Дуб”:

    З усіх дрэў дуб самы дужы, самы ве-
    кавечны, самы даўні i самы будучы — ён
    увасабляе сабою трыяду часу: даўніну,
    цяпершчыну i будучыню i сваім існаван-
    нем сцвярджае: быў, ёсць, буду.

    Сімвал “дуб” відавочна мае рысы і чагосьці іншага, напрыклад, сваёй краіны, свайго народа. Мастацкі вобраз дапамагае гэтыя рысы больш выразна пабачыць, адчуць і зразумець.

    А вось пачатак іншага вершаказу “Зброя”.

    Taгo, хто бярэцца за зброю, зброя так-
    сама забірае i абавязвае, каб ён укладаў
    у яе сваю змогу, сваё ўменне, сваё жыццё.

    То бок, у “зброю” нельга пагуляць. Зброя мяняе чалавечы лёс назаўжды.

    Заканчваецца зборнік вершаказам “Гліна”. Увогуле мастацкі вобраз “гліна” – адзін з любімых у паэта. Пазней ён напіша нават паэмы з такой назвай. У нейкім сэнсе гэта і вобраз паэзіі. Бо словы гэта толькі словы, як гліна, а сапраўдны паэт, як бог, ператварае іх у геніяльнае.

    З гліны ўсё паўстае, і ў гліну ўсё
    гіне.
    Гліна – нігіль, нішто, але ў боскіх
    руках яна становіцца геніяльнай.

    9
    422