Отзывы о книге Рэвалюцыя

  • Аватар пользователя
    miki_vicki
    31 октября 2020

    Воля да ўлады, воля да падпарадкавання

    Даволі цяжкая кніга. Цяжкая, перш за ўсё, тым, што зусім не адчуваеш ніякай эмпатыі да галоўнага героя рамана. Не адчуваеш, бо ён пераўтвараецца з у прынцыпе не самага благога чалавека ў бясчулага тарана, які здатны на ўсё дзеля сваёй улады, здатны на любы біблейскі грэх без залішніх пытанняў. Раман пра волю да ўлады і пра волю да падпарадкавання. У пэўны момант падавалася, што раман, у тым ліку, яшчэ і пра каханне, бо сама кніга напісаная ў выглядзе тлумачальнага ліста сваёй мінулай каханай дзяўчыне, якую ён іранічна называе Воля. але, аказваецца, ліст не тлумачальны, а развітальны. Развітальны, бо такія людзі наўрад ці здольныя пражываць пэўныя пачуцці да звычайных смяротных. Раман пра тое, што кесару - кесарава, пра маральнасць выбара, пра немагчымасць захаваць у сабе чалавека, калі ўздымаешся як мага вышэй на ліфце будынка неабмежаванай улады. З плюсаў твора - яго неблагая дынамічнасць, дастковая падзейнасць і лагічнасць развіцця сюжэта, яго канструктыўная завершанасць. Ну, і мова напісання на ўзроўні, адчуваецца, што гэта сапраўды літаратура. Безумоўна, варта, каб азнаёміцца, але ўсё ж у мой топ любімых кніг раман не ўвойдзе. 6,75/10,0.

    like6 понравилось
    842

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым