Рецензия на книгу
Ладдзя роспачы
Уладзімір Караткевіч
annomik28 мая 2012 г.– Дагэтуль я думаў, што здзекавацца можа толькі жыццё. І гэта было адзіным апраўданнем таго, што ты існуеш, Смерць.
У аповесці Караткевіч распавядае нам гісторыю Гервасія Вылівахі, двараніна з Рагачова. Гервасій веў разгульны вобраз жыцця, як цяпер кажуць адрываўся на поўную катушку. І вось аднойчы ў госьці да яго завітала Смерць і сказала - пайшлі. Апынуўшыся ў пекле, Гервасій трапляе ў Ладдзю Роспачы, у якой самотныя памерлыя душы па падземнай рацэ грабуць у царства Смерці. Гервасій і тут не разгубіўся, не паў духам, ён весяліць народ, спявае песні бы на вяселлі, а не на сваім апошнім шляху, здекваецца з Перавозчыка, учыняе бунт на Ладдзі. Мне асабліва спадабаўся момант, калі Ладдзя праплывала над родным городам Вылівахі - Рагачовам, Гервасій узнімае вясло і грукае падземнае неба з словамі: "Браты рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!!".
І, неверагодна, - яго пачулі на зямлі:Дыякан царквы святога Міхала, што ў Лучыне, пад Рагачовам, запісаў у сваім летапісе, што таго года ў ясны майскі дзень пралунаў рагачоўскімі вуліцамі страшны, як землятрус, шматразовы грукат. [...]
А потым з апраметнай прагучаў, нібы ў бочку, замагільны голас:
– Братцы рагачоўцы, выпіце колькі хто можа за нас!!!
Магістрат кінуўся ў паніку. З гэтай прычыны каталікі ўчынілі пагром праваслаўных, а праваслаўныя падпалілі замкавы касцёл. Усё, што здарылася, аднеслі за кошт падкопаў Сатаны. І, аднак, пераважная большасць жыхароў скарысталася з гэтай парады, дарма што яна паходзіла з вуснаў д’ябла. А “маглі“ яны нямала. Летапісец, сузіраючы агульную п’янку, шмат бедаваў аб маральнай недасканаласці людзей і запоўніў цэлыя тры старонкі летапісу самай абрыдлівай дыдактыкай.
Прыплыўшы да зямлі, у рэзідэнцыю Смерці, Гервасій разганяе варту, паганіць браму Жаху і ,нарэшце, трапляе на прыём да Смерці. Смерць прапануе згуляць з ёю ў шахматы. Стаўка - жыццё. Гервасій пагаджаецца.... А што было далей даведаецеся прачытаўшы аповесць))Невялічкая аповесць, а столькі пазітыву ад прачытанага! І адначасова - філасофіі... Пазнаецца арыгінальны стыль Караткевіча. Кажуць: Караткевіч - гэта наша ўсе. Далучаюся!
Прадчуваю, якім будзе цікавым "Дзікае паляванне караля Стаха"! Мммм...261K