Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Психология народов и масс

Гюстав Лебон

  • Аватар пользователя
    Moszast
    1 июля 2020

    Усё вельмі дрэнна (яшчэ і нудна)

    Судзячы па ўсім, мне, як прадстаўніцы "низшей формы эволюции", проста не наканавана зразумець выклічы аб "... должен знать наизусть <....> просто человек, не желающий становиться бессловесной жертвой пропаганды". Кніга, якая прапагандуе ідэі сэксізма, расізма і катэгарычна адмаўляе ідэю роўнасці паміж людзьмі, і дзе аўтар займае пазіцыю "я - Д'артаньян, а ўсе вакол...", навучыць мяне не стаць ахвярай прапаганды. Хацела вось пасцябацца, што, магчыма, на жанчын магічны ўплыў гэтай кнігі не распаўсюджваецца, але пасля ўспомніла, што так там, у прынцыпе і напісана. Не палезу па дакладную цытату, але сцвярджаецца, што жанчыны, як "низшие формы эволюции" (плюс дзеці, дзікуны і натоўп, цудоўная кампашка атрымліваецца, га?), не валодаюць крытычным мысленнем і вераць ва ўсё, што толькі можна. Чаму тады жанчыны ўсе пагалоўна не нахвальваюць гэты твор, невядома. Магчыма, бо яны проста не ўлавілі сваімі мазгамі ў маленькіх чарапах глыбінны сэнс. А, і дарэчы, аўтар тут забаўляецца з чымсьці каля фрэналогіі - у спадара Лебона, чым болей аб'ём чэрапа, тым болей IQ. Так што акрамя нянавісці да ўсяго, што не з'яўляецца белымі мужчынамі, тут яшчэ ёсць і антынавука. Заслона.
    Але, калі заплюшчыць вочы на маю асабістую крыўду (што зрабіць даволі цяжка, бо немагчыма нармальна ўспрымаць кнігу, калі аўтар абзывае ўсіх чытачак непаўнавартнымі), то ўсё адно ўсё далёка не здорава. Мова проста кашмарная. Непатрэбныя звароты (для прыгожага слоўка?) мазолілі вочы, але, вядома не так, як чортавы паўтарэнні. Для чаго? (жартаў пра стаўленне аўтара да жанчын болей не будзе - не хочацца паўтараць, хоць свае думкі, Лебон паўтарае нашмат часцей, прычым нярэдка - у наступным абзацы)
    Зараз будзе чыста суб'ектыўны момант, але для мяне аўтар выглядаў як максімальна ганарысты і непрыемны чалавек, і, ведаеце, яшчэ такі, які ўсё расказвае нібыта ісціну ў апошняй інстанцыі і не прымае аніякіх пярэчанняў, а на любыя аргументы адказвае ў стылі "сам дурань". Ізноў жа, паўтаруся, чыстая суб'ектыўшчына. Яшчэ адна прычына, нібыта іх і так мала, маёй непрыязнасці да Лебона.
    Наконт актуальнасці пытанне цяжкае. Цягам кнігі я бачыла многа здаровых думак. Але праблема ў тым, што тэкст выглядае прыкладна так: адэкватнасць - сэксізм - адэкватнасць - расізм - адэкватнасць з агаворкамі - масы тупыя. Хаця, калі чытаць ўдумліва і старанна фільтраваць інфармацыю, можа і праўда спрацаваць як своеасаблівы трэнажор барацьбы з прапагандай.
    Але такі фармат не для мяне, і не таму, што трэба думаць ̶я̶ ̶ж̶а̶н̶ч̶ы̶н̶а̶ ̶і̶ ̶н̶е̶ ̶ў̶м̶е̶ю̶, а таму, што цярпець сэксізм і расізм на працягу кнігі на амаль 400 старонак, ды яшчэ і з такой жудаснай мовай, што, я зараз нават не ўтрырую, хочацца спаць, гэта такі сабе варыянт. Асабліва на фоне сучаснейшых і адэкватнейшых прадстаўнікоў гэтага жанра.
    Пы.сы. Кавалкі тэксту пра мастацтва праўда былі цікавыя. Лепей бы Лебону было б аб ім кнігу напісаць, хаця, як мінімум расізім, ён бы і сюды прыплёў.

    like8 понравилось
    2K