Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Сьлед матылька. Освальд у Менску

Аляксандр Лукашук

  • Аватар пользователя
    Lixvar11 марта 2012 г.

    Калі Вы хочаце даведацца:

    што амерыканскі грамадзянін купіў у аддзеле электратавараў ГУМа за 2 рублі 25 капеек у 11:10 10 студзеня 1960 года?
    навошта Станіслава Шушкевіча вызывалі ў партком Менскага радыёзавода?
    што ўбачылі агенты КДБ, прасвідраваўшы дзірку ад суседзяў, у менскай кватэры будучага забойцы амерыканскага прэзыдэнта?
    ці трапіў са сваёй стрэльбы былы марпех ЗША ў беларускага зайца на паляванні з рабочымі Менскага радыёзавода?
    чаму Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў лічыў, што беларусы першыя прыйдуць да камунізму і якую песню яму падчас візіту ў ЗША перадаў па мясцовым радыё матрос-перабежчык з савецкага карабля?
    як магло быць, што ў 1960-м рэгуліроўшчык 1-га разраду ў экспэрымэнтальным цэху Менскага радыёзавода атрымліваў заробак амаль як дырэктар гэтага прадпремтства?
    чаму вугорская мадэль лежачы абсалютна голай на калідоры гатэля "Менск" прапанавала заняцца сэксам з нецвярозымі турыстамі з Фінляндыі?

    то вам абавязкова трэба прачытаць гэты твор.

    Кніга чытаецца лёгка і хутка, шмат добрага гумару, гістарычных фактаў і падароджжаў па такіх знаёмых менскіх вулачках.

    13
    73