Рецензия на книгу
Малы і мядзведзік
Томас Вісландэр, Юя Вісландэр
ranica_t3 июня 2020 г.Кніга пра хлопчыка і яго цацку
Як добра, што існуюць кніжкі пра самых звычайных хлопчыкаў, якія ўмеюць кныхаць, плакаць, сябраваць з дзяўчынкамі і вельмі моцна любіць мядзведзіка. Кніжка складаецца з адносна невялічкіх гісторый. Адна-дзве - ідэальнае чытанне перад тым, як класціся спаць. Гісторыі з жыцця Малога такія простыя і звычайныя, такія падобныя да гісторый знаёмых нам хлопчыкаў, што мімаволі блытаешся - а ці наш гэта знаёмы Малы забраўся ў кніжку?
Асабліва цешыць тое, што кніжка на мове. Якая зараз гэта рэдкасць - добрая гісторыя ды ў такім выдатным перакладзе!2139