Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Зброя

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    Moszast1 мая 2020 г.

    Неверагодна!

    Неверагодна, што ў кнігі, якая лічыцца найлепшай у беларускай літаратуры, якая мае 500+ чытачоў і высокі рэйтынг на LiveLib, і якая калісьці была ў школьнай праграме, ёсць нікому не вядомае т. з. «сюжэтнае адгалінаванне»! Акей, значыць буду першай рэцэнзенткай.
    Тэрмін «сюжэтнае адгалінаванне» дадзены не проста так (хто бы сумняваўся). Гэта сапраўды маленькая гісторыя, якая адчуваецца як глава арыгінальнага раману. Хутчэй за ўсё, спадару Караткевічу не было куды гэты фрагмент уставіць, вось яно і выйшла ў выглядзе асобнай кнігі.
    Сюжэт, уласна, у тым, што Алесь, Кандрат і Мсціслаў едуць у Маскву па зброю (вось дык нечаканачка) і Андруся, які вырашыў паспяваць на публіцы Алесявы вершы, за што і быў адпраўлены спачатку ў Маскву, а пасля павінен быў ехаць у Сібір.
    Акрамя гэтых сюжэтных ліній і, як у арыгінале, разважанняў пра лёс Беларусі, тут ёсць яшчэ лініі пра караных жыхароў Масквы, як добрых, так і дрэнных.  ̶І̶ ̶р̶а̶з̶в̶а̶ж̶а̶н̶н̶і̶ ̶п̶р̶а̶ ̶л̶ё̶с̶ ̶Р̶а̶с̶е̶і̶.̶
    «Зброю», дарэчы, лічаць «ці не самы антыімперскім творам Караткевіча», але як для мяне, дык прыкладна на адным узроўні з «Каласамі».
    Акрамя фармату «А чаму так мала?», у кнігі ёсць толькі адзін мінус – няма Кастуся (а так хацелася).
    А ў агульным, кніга на сто адсоткаў вартая чытання і ўвагі, асабліва, калі вам падабаецца арыгінальны раман.

    9
    631