Рецензия на книгу
Десять негритят
Агата Кристи
ionscrollnn17 января 2020 г.Ну вось, яшчэ адзін прыклад таго, што тыя хто кажа, што жанчына не можа пісаць выдатныя кнігі, памыляюся...і яшчэ як памыляюся.
Кніга на мой погляд атрымалася выдатная! Ад пачатку першай старонкі і да апошняй чыталася ў вялікім захапленнем. Хто ж забойца, не магчыма было зразумець да самых апошніх старонак... Крута!
Пры чытанні гэтай кнігі, вырашыў паспрабаваць прымяніць адзін з прыдуманых мною раней спосабаў у запамінаніі галоўных герояў. Не ведаю як у іншых, але ў мяне памяць нейкая зусім благая ў гэтым накірунку, таму...таму нарэзаў картак і стаў вясці картатэку хто і што. Імя, апісанне героя, у чым яго абвінавачвалі, калі і як быў забіты. Магчыма дзякуючы гэтаму, увесь час пры чытанні мог праглядаць аб кім ідзе размова і таму добра ведаў хто і што.
Кніга прачытана ў рамках кніжнага клуба. На сустрэчу не па паду, але здаецца сустрэча будзе цікавая. Я бы прапанаваў не чытаць апошнюю главу, дзе як раз раскрываецца таямніца аб тым хто ж быў забойцам, а паспрабаваць пры сустрэчы падумаць і паразважаць аб гэтым. Ну і потым прачытаць апошнія старонкі ўсім разам!
Так сама ведаю вельмі блізкі да кнігі серыял, называецца "И никого не стало". Дарэчы я яго глядзеў, але калі саміх герояў яшчэ помніў крышку, то вось самі дробязі ўжо падзабыў.
6307