Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Механический Дед Мороз

Свен Нурдквист

  • Аватар пользователя
    xbohx27 декабря 2019 г.

    Дзіцячыя калядныя кнігі — гэта маленькі цуд. А яшчэ лепш, калі яны пра тваіх любімых персанажаў. Я ўжо даўно ў клубе фанатаў Фіндуса і Пэтсана, і хоць дзяцей не маю, чытаю гэтыя кнігі для сябе з вялікім задавальненнем.
    У 2017 годзе па-беларуску выйшла «Калядная каша» , дзе чытачы маглі пазнаёміцца са шведскімі каляднымі традыцыямі. Сярод людзей жывуць маленькія чалавечкі, гномы, якія таксама рыхтуюцца да свят і дапамагаюць людзям. Людзі іх не заўважаюць, але мусяць падрыхтаваць калядны пачастунак — кашу з маслам. Каб гномы і далей былі добрымі і дапамагалі.
    У кнізе “Калядны гном для Фіндуса” коцік Фіндус адкрывае для сябе існаванне гэтага загадкавага каляднага гнома. Ён пачуў ад дзяцей, што на Каляды да іх заўжды прыходзіць гном з падарункамі, і таксама захацеў так. Вось і выпытвае ў Пэтсана, ці завітае да іх Калядны гном. Пэтсан ведае, што ніякіх гномаў не бывае, але расстроіць свайго коціка не хоча, вось і ўвязваецца ў авантуру: зрабіць механічнага каляднага гнома, каб Фіндус паверыў, што гном жывы.
    Увогуле гэтая гісторыя будзе вельмі блізкай для бацькоў: як парадаваць сваіх дзяцей у святочную ноч, як падарыць ім цуд і не раскрыць таямніцы. Пэтсан, як і бацькі, гатовы на ўсё, каб не расчараваць сваё “дзіця”, няхай гэта ўсяго толькі коцік.
    Як заўжды ілюстрацыі Нурдквіста западаюць глыбока ў душу. Асабліва на старонцы 76 (і некалькіх суседніх), дзе Фіндус у прасціне са свечкай на галаве спявае песню святой Люсіі. Дэталі ў малюнках можна разглядаць бясконца, у іх мноства гісторый для абмеркавання з дзецьмі. Бо чым больш глядзець на ілюстрацыі, тым больш новага і цікавага можна ў іх пабачыць.
    Утульная, светлая і па-сапраўднаму казачная гісторыя.
    Дзякуй перакладчыцы Надзі Кандрусевіч і выдавецтву "Koska" за выданне гэтай кнігі.

    7
    230