Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Мова

Віктар Марціновіч

  • Аватар пользователя
    Аноним20 ноября 2019 г.
    Дык а што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і твае словы?

    Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …
    Францішак Багушэвіч

    Собственно, на этом рецензию можно было бы и закончить. Эта первая прочтенная мной книга Мартиновича, и это вряд ли шедевр. Однако книга была издана уже трижды, несмотря на возможность официально бесплатно скачать русский перевод, а для книжного рынка Беларуси это наверняка событие. Некоторые пишут, что читать в переводе даже лучше, чтобы заметить контраст языков. Однако мне хотелось читать именно в оригинале.
    Повествование в книге ведется от первого лица и лишь спустя энное количество страниц я поняла, что этих лиц в общем-то двое, уж очень их "голоса" оказались похожи. Первое - наркодилер, который возит наркотики из Варшавы, второе - мовонаркот, их потребляющий, две стороны медали общества потребления. Наркотик же этот не вполне обычный, нематериальный. Вернее, на бумажном носителе. Разворачиваешь - а там мова, паўзабытая і забароненая, дзейная толькі на "тутэйшых", якой гандлююць цыгане і кітайцы. І Беларусь ужо не краіна, а Паўночна-заходняя ўскраіна кітайска-рускай імперыі са сцяной на мяжы з Еўропай, якая канчаткова загніла. У цэнтры Мінска вырас кітайскі мурашнік, замест царквы зараз - гандлёвы цэнтр, замест кахання - cold sex. І большасць людзей гэта задавольвае, яны абалваненыя шоу "Вясёлыя каты" і "Поўны Пясец".
    Нашы галоўныя героі быццам бы адрозніваюцца ад гэтай большасці, аднак даволі лёгка паддаюцца ўплыву аўтарытэтаў і яшчэ больш разводзяцца па розныя бакі барыкад: Дзяржнаркакантролю і трыяд/беларускага супраціву.
    У гэтай кнізе толькі адзін герой, якому спачуваеш - а менавіта сама мова. Так здарылася, што чытаць гэту кнігу я пачала пасля пераезду, зараз беларускі не пачуць у транспарце ці выпадкова на вуліцы. А тут яшчэ і апісанні знаёмых месцаў, уяўленне жыва малюе дэкарацыі да тэксту. І чамусьці ўстаўкі на рускай сталі гучаць для мяне іншародна.
    Аўтар паспрабаваў зрабіць кнігу троху інтэрактыўнай, загадаўшы чытачу загадку і пакінуўшы яе без адказу. Было яшчэ некалькi тэм, якія можна было б раскрыць падрабязней, аднак тады кніга б не звалася "Мова". Для каго яна? У першую чаргу для тутэйшых, тэма самаідэнтыфікацыі застаецца ў Беларусі актуальнай.
    Ад антыўтопіі неразумна чакаць хэпі-энда. Але што нас чакае ў рэальнасці, залежыць толькі ад нас. Дамо рады?

    Флешмоб 4/7

    8
    1K