Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Чаму Меша не мае хаты

Надея Ясминска

  • Аватар пользователя
    ionscrollnn10 октября 2019 г.

    Меша...Меша. Здаецца гэты Меша і пазнаёміў мяне з самой Надзеяй. Бо такое пачуццё што ён паўсюль. Амаль кожны дзень я аб гэтым Мешы нешта чуў (чытаў). Сёння была апошняя кропля... паглядзеў вось такі прыгожы "буктрэйлер" https://vk.com/wall5586627_8322. і зрабіў некалькі дзействаў, у выніку чаго прачытаў гэту кнігу і нарэшце даведаўся чаму ж ён без дакладнага месца прапіскі.

    Кніга сапраўды дзіцячая, з вялікай колькасцю малюнкаў, альбо лепей сказаць вялікі малюнак, з адносна невялікай, па колькасцю літар гісторыяй. Але як я ўжо здаецца недзе пісаў (або чытаў), кніга не бывае маленькая, альбо вялікая. Дакладней, гэта залежыць не ад колькасці старонак і літар, а ад таго што гэта кніга хацела нам сказаць, і на колькі добра гэта атрымалася.

    Тут гэта атрымалася выдатна! Меша сапраўды наш... Беларускі казачны герой. І калі вы раптам аб гэтым нічога не ведалі, і ніколі з ім не сустракаліся, то гэта толькі таму...... таму, што ў вас няма ката!!! Да чаго тут кот? А вы вось пачытайце кнігу і даведаецеся! :)))

    1
    170