Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

Сяргей Пясецкі

  • Аватар пользователя
    ionscrollnn30 сентября 2019 г.

    Здаецца так доўга я яшчэ ні разу не трымаў у сябе кнігу з бібліятэкі. Але ж менавіта гэты папяровы варыянт, за гэты час, акрамя мяне прачытала яшчэ тры чалавекі :). Ад кнігі прам вее "Кніжным клубам" !

    Гісторыя Беларусі, аб якой я зусім нічога не ведаў... прычым гісторыя амаль майго краю. Нават адзін раз Краснае ўзгадвалі. Аўтару вельмі добра атрымалася перадаць усе няўзгоды і радасці жыцця кантрабандыстаў. Калі шлі, так як быццам і сам там быў радам. Узгадаліся мае старадаўнія прыгоды ў падмаскоўі, калі без кантрабанды, але амаль поўнасцю пад адкрытым небам :)).

    Калі б не мой "шчыльны спіс" кніг якія я планую прачытаць у бліжэйшы час, то я бы з задавальненнем яшчэ чаго пачытаў гэтага аўтара. Гэта кніга вельмі спадабалася. Чытаецца лёгка і цікава. Усім раю з ёй азнаёміцца.

    4
    1,9K