Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Каласы пад сярпом тваім

Уладзімір Караткевіч

  • Аватар пользователя
    WolfsSeele13 июня 2019 г.

    Гэта сапраўды кніга, якую павінен прачытаць кожны беларус. Не ведаю, ды чытаюць яе зараз у школах, але асабіста я з задавальненнем прачытала бы тады «Каласы», а не «Вайну і мір». I не толькі таму, што Караткевіч займае ганаровае месца на маёй паліцы. А таму, што «хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». I можа скласціся так, што мы зараз зноў перажываем тое самае.

    Гэты твор прасякнуты любоўю да радзімы, ведаю, што гэта гучыць банальна, але калі так і ёсць на самой справе? Мы назіраем за побытам простых людзей і шляхты, у першую чаргу за жыццём Алеся Загорскага. Знаёмімся з нім падчас дзядзькаванне, калі ён, будучы князь, выхоўваецца ў простай сялянскай хаце. Ці не ў гэтым галоўная прычына яго станаўлення менавіта такім чалавекам, якім ён стане праз пару год? Так, Алесь здаецца зусім ужо ідэальным, але гэта не робіць твор прадбачным. Караткевіч рамантык, гэта адчуваецца ў кожным яго творы.

    Адначасова гэта і збор традыцый, песень, абрадаў, выйсце светапогляду беларусаў. Ці шмат змянілася за гэтыя няпоўныя 200 гадоў?

    24
    11,3K