Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Над кукушкиным гнездом

Кен Кизи

  • Аватар пользователя
    HershensonTendrils23 апреля 2019 г.

    Часы Кізі прайшлі

    Раман Кена Кізі, як часта сцвярджаецца, культавы. Магчыма, так і было. Але сёння ён не выклікаў у мяне адчуванняў, якія апісвалі іншыя, старэйшыя чытачы, якія пазнаёміліся з раманам гадоў дваццаць таму. Час Кена Кізі мінуў. І сёння гэта проста раман пра супрацьстаянне чалавека сістэме. Вечная тэма, на якую напісана дастаткова кніг. Лепшых і горшых. У 1960-х гэта мо быў выбух, як і ўсё новае. Але не магу сказаць, што Палёт над гняздом зязюлі - той высокі ўзровень, тая планка, на якую трэба раўняцца. Для мяне гэта хутчэй кніга для масавага чытача.
    І пару слоў пра пераклад на беларускую мову. Не спадабаўся моўным пурызмам перакладчыка і рэдактара. Шмат якія словы і словазлучэнні проста як сярпом па яйц...х. Гэта не тая мова, якую я сустракаю ў іншых аўтараў, чую ў беларускамоўным асяроддзі.

    4
    759