Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Багун

Вінцэсь Мудроў

  • Аватар пользователя
    DaryaPalynskaya1 марта 2019 г.

    Рэчаіснасць, якая яна ёсць

    Не люблю малыя формы. Яны не даюць часу раскачацца і падрыхтавацца, яны з першых радкоў рэзкія і адразу моцныя. Так і тут. Вялікія і малыя апавяданні пра рэчаіснасць, якая яна ёсць ў памяці аўтара і была ўсяго з некалькі дзясяткаў год таму. Савецкая рэчаіснасць, пра якую піша аўтар, і не можа быць іншай - тужлівая, самотная, п'яная, бедная, незразуметая - то бок, сапраўдная.

    Чытаць было асабліва цікава з-за асабістага ведання асобы аўтара. Прэзентацыя гэтай кнігі ў Мінску запомнілася тым, што сам аўтар на яе не прыехаў. Гэта моцна заінтрыгавала.

    Кніга моцная. Кніга самотная. Апавяданні перажываеш, і з галавы наўпрост не выкінеш. Шмат цікавых - як для прадстаўніка іншага пакалення - акалічнасцяў і дробяззяў. Шыкоўная мова, з асаблівасцямі падзвінскай гаворкі.

    5
    152