Отзывы о книге Возера радасці

  • Аватар пользователя
    Aerin
    4 декабря 2018

    Усім нам бракуе аднаго

    Вось яна - асалода чытання! "Возера радасцi" Вiктара Марцiновiча. Першыя 20 старонак захапілі цалкам. Ледзь свой прыпынак не праехала. А потым чытала кожную вольную хвіліну. І нават у начы з ліхтарыкам, чаго не рабіла шмат гадоў. "Возера радасці" паглынула мяне цалкам. Але ж колькі суму ды адзіноты ў гэтым рамане. Чытала і думала: "Ну ўсё. Горш ужо ня будзе. Бо няма куды." Але пачынаецца новая частка і разумеш, што "лепей ня будзе, будзе толькі горш", як спявалася ў адной песні. І вельмі важна прайсці праз усе выпрабаванні і застацца чалавекам. Увогуле сярод маіх знаёмых мала тых, у каго ўсё добра.. Можа, гэта лёс такі ў нашага народа - пакутаваць. А можа мы самі гэта абралі. А можа я знаходжу такіх сяброў. І таму раман прышоўся мне даспадобы. Ён пра нашу краіну, пра нашыя гарады і мястэчкі, пра нашых людзей, пра нас. Здаецца, гэта першае з сучаснай беларускай лiтаратуры, што я прачытала. I прагну яшчэ. *** "-Усім нам бракуе аднаго. Усім,хто жыве тут. Табе, мне, кожнаму! У нас неяк глабальна не склалася с радасцю. Гора – стае, абыякавасці, зайдрасці, усякай дробнай чорнай дрэні – хоць дарма аддавай. Прычым – што цяпер, што пасля Крэўскай уніі… А вось радасці – чыстай радасці, такой, якая мусіць быць у дзяцінстве – тут няма нават у дзяцей! Паглядзі на іх твары!"

    like9 понравилось
    851

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым