Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Короткий курс історії України

Олександр Палій

  • Аватар пользователя
    liashkom29 августа 2018 г.

    Кніга цікавая для замежніка ці цалкам неабазнанага грамадзяніна, каб пазнаёміцца з гісторыяй Украіны. Багата ілюстраваны матэрыял, без глыбокага паглыблення, што добра для пачаткоўца. Але ў кнізе зашмат перакручвання гісторыі. Напрыклад, беларусы моцна здзівяцца поўнай прыватызацыі гісторыі Русі і рус(ь)кай мовы. У кнізе можна прачытаць, што Статуты ВКЛ напісаныя тагачаснай украінскай мовай, а землі Русі ў ВКЛ — гэта толькі Ўкраіна, ды і ВКЛ толькі на Ўкраіне трымалася. Карацей, кніга багатая на ўкраінацэнтрычную міфалогію, таму знаёміцца з гісторыяй Украіны па гэтай кнізе варта ўсё ж крыху абазнанаму ў гісторыі рэгіёна чытачу.

    5
    2K