“Паспрабуй узяць нацыю,... «Мова»

  • Аватар пользователя
    Xartym
    24 сентября 2014

    “Паспрабуй узяць нацыю, навязаць ёй іншы моўны кшталт і цалкам забараніць спрадвечныя словы. Мову, на якой нацыя ўзгадавана. Словы, якімі маці спявала песні, калі ты быў у калысцы. Пасля гэтага дай нарадзіцца і пасталець аднаму пакаленню цалкам без мовы. І вось гэтаму пакаленню без радзімы і каранёў, прадай фрагменты родных пісанак за грошы, з-пад крыса, з пагрозай арышту на 10 гадоў “за наркотыкі”. “Кайф” узнікне сам сабою, ад сутыкнення падсвядомасці з тым кодам, у адпаведнасці з якім структуравана бессвядомае”.

    like5 понравилось
    391