Мова – гэта этыка.Гэта наша... «Мова»

  • Аватар пользователя
    Xartym
    24 сентября 2014

    Мова – гэта этыка.Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах. Ты бачыш, як тут усё? Як праз одно месца? Прычым, заўваж, не толькі цяпер. А заўсёды. Як знаходзіўся нехта годны і добры, яго з асалодай “прывлякалі к атвецтвеннасці”.Свае ж, не чужыя. Чорнае ёсць белае, белае – чорнае.Чэрці, якія распіналі святых. Каты, імёны якіх дагэтуль носяць вуліцы. Пяльмені “Пятроўскія” і каша “Сувораўская”. Помнік Дзяржынскаму. Людзі, якія не могуць разглядзець, дзе подзвіг, а дзе здрада. Філаматы і філарэты, Каліноўскі. (…) Было роднае слова, у якім гаўнюк называўся гаўнюком. Прыйшла іншая мова, дзе шмат іншых слоў. І людзі разгубіліся. І ў такім разгубленым стане жывуць дагэтуль. Дай людзямслова – і яны прыгадаюць, што такое дабро.

    like6 понравилось
    593