- Главная
- Сяргей Жадан
- 📚 Книги
- Дэпэш мод
- Цитаты
- – Разумееш, мы некалі з... «Дэпэш мод»– Разумееш, мы некалі з... «Дэпэш мод»
– Разумееш, мы некалі з... «Дэпэш мод»
AnnyKaramel29 августа 2014– Разумееш, мы некалі з братам, яшчэ калі я ў школу хадзіў, абчысьцілі адзін палац культуры, невялікі такі. Вынеслі апаратуру. – Навошта? – Ня ведаю, проста – перла нас, вырашылі што-небудзь абчысьціць. Выцягнулі некалькі ўзмацняльнікаў, прымочкі там розныя, нават частку барабаннай устаноўкі, прыкінь. – Ну, і што вы з гэтым зрабілі? – Прадалі. У іншы палац культуры. Там нават не запыталіся, адкуль гэта ў нас, лохі. Мы ў прынцыпе танна прадалі, так што пытацца было бяз понту. Прадалі. А потым пайшлі ў краму і накупілі дыскаў. – Дыскаў? – Так. Плойму вінілу, яшчэ чувак, ну, які ўсё гэта прадаваў, меў пад прылаўкам фірмовы «Дэпэш мод», прыкінь, у іх тады толькі выйшаў падвойны лайфовы альбом. «101» называецца. Ну, мы і выкінулі на яго процьму бабак. – Сур’ёзна? – Ну. А найпрыкольнейшае ведаеш што? – Што? – Гэта было наагул адзінае, што мы з братам купілі РАЗАМ.
83