- Главная
- Андрэй Хадановіч
- 📚 Книги
- Разам з пылам
- Цитаты
- Сяргій Жадан *** І калі... «Разам з пылам»Сяргій Жадан *** І калі... «Разам з пылам»
Сяргій Жадан *** І калі... «Разам з пылам»
robot10 марта 2014Сяргій Жадан ***
І калі адліга спыніцца на лугах, калі дрэвы будуць стаяць у цёмных снягах, свежы сцішаны вецер, сарваўшыся з узбярэжжа, дакранецца й адчуе цяпло на яе губах.
Яе скура святлейшая за серабро ў малацэ, нібы стома нябачнай слязой замрэ на шчацэ, нібы рэчышча ўзімку засыпле зорамі й снегам, і адбіткі памерлых стаяць у халоднай рацэ.
Бо даўно прамінуў п'янкі лістападаўскі фэст, скавышы і завеі ўшываюцца ў кожны пад'езд, покуль мовай паветра й вады на паўночных прычалах неадчэпнай прастуды яшчэ фармулюецца змест.
Гэты потым, калі туманы дойдуць сюды, затапіўшы масты і прыгарадныя сады, яна будзе нешта казаць аб чорных прытоках і заснежаных чоўнах, цяжкіх ад сцюжы й вады.
Бо ўсе словы, якія былі між ёй і табой, пераплеценыя між сабой вераснёвай травой, паглядзі, як сказанае вамі ўжо праступае збітым подыхам вільгаці, музыкай гарлавой.
Захавай гэты рух у паветраных ямах цяпла, паняверку, якая ўпарта яе вяла, — і калі яна спынялася й замірала, і калі яе не было, і калі была.
1 понравилось
97