Падалося яму, што вось... «Нічые»

  • Аватар пользователя
    robot
    5 октября 2013

    Падалося яму, што вось нібыта вяртаюцца яны, сям'я, з гораду, куды ездзілі ў нядзельку на кірмаш, прадалі, што хацелі, купілі ўсё патрэбнае — словам, удалая атрымалася паездка; паабедалі, едуць назад, стары бацька кіруе канём, ён, сын, ідзе збоку, каб даць каню палёгку, жонка ягоная спіць соладка, бо ўстала рана, змарылася… І так усё добра у іх, так згодна, ладна. Наперадзе вечар — няспешны, з кармленнем скаціны, з сядзеннем потым на лаўцы, калі чуецца дзе кляпанне касы, дзе цырканне малака аб даёнку… Пад гэтыя гукі, пад дымкі самакрутак — мужчынская бяседа аб тым, аб сім; галоўнае, з непарушнай упэўненасцю, што хутка настане ноч, а заўтра абавязкова будзе раніца, і аніякай справы ім няма не тое што да таго, што дзесьці ў вялікім свеце робіцца, а нават у суседняй вёсцы… У іх сваё натуральнае замкнёнае кола: сям'я, праца, якая адначасова і адпачынак, прырода, якую нельга змяніць, якая вечная, як вечная гэтая зямля пад нагамі...

    like1 понравилось
    43