…Бо ведаю, што адгарну... «Нічые»

  • Аватар пользователя
    robot
    5 октября 2013

    …Бо ведаю, што адгарну любую кнігу і ў соты раз прачытаю, як у Замошшы, што каля Заполля, на ўзлеску Востраверхай пушчы каля Мікіцішынага калодзежа, дзе Дзянісава палянка, Сёмкаў дуб, вячысты, рачысты, разложысты, спракавечны, караністы і гэ-дэ і да бясконцага тэ-пэ, раскінуўся гожа і высока, і шырока, і далёка, і Іванка помніць яшчэ тыя часы, калі быў малы і бацька саджаў яго на бухматы воз сена, які плыў пад дубам, і каржакаватыя яго галіны чаплялі сена і збівалі з малога шапку... Пародыя, — патлумачыў Трухану Ведрыч. — А ты, мабыць, падумаў, што гэта пачатак якогась эпічнага іхняга палатна?

    like1 понравилось
    45