Такім, як гаворыцца,... «Нічые»

  • Аватар пользователя
    robot
    5 октября 2013

    Такім, як гаворыцца, макарам пайшло і далей. Падымаўся хлопец ці дзяўчына, чыталі верш ці абразок; у вершах, як правіла, былі ўсё тыя ж «воі» — «веі», «скрыдлы» — «дзіды», «Храм» — «хам», у абразках — адзінота, непрыкаянасць, дождж за вакном, цыгарэта ў руцэ і парцалянавы кубачак кавы... Адзываўся першы чарнявы, заўсёды робячы ў сваіх ацэнках націск на тое, што, дзякаваць Богу, мы выбіраемся з лапцей, амаль знікла нарэшце ў творах вясковая тэма, не кажучы пра абрыдлую запечную псіхалогію старых дзядоў і бабуль, якія дзесяцігоддзямі не вылазілі з нашай літаратуры. Бялявы хваліў усіх падрад — на той падставе, што «такія рэчы не прыме ніводная афіцыйная рэдакцыя», а найвышэйшай пахвалой у яго было — «амаль як у Караткевіча». Падагульняў дзяцюк, у якога на ўсё была свая, таксама досыць аднастайная думка: «Мура, калі шчыра... Лухта паўнейшая! Але ж не камусьці, а да нас на суд прынеслі. Вось за гэта — паважаю!»

    like1 понравилось
    60