- Главная
- Андрэй Федарэнка
- 📚 Книги
- Нічые
- Цитаты
- — Ды й то: хіба ж у нас... «Нічые»— Ды й то: хіба ж у нас... «Нічые»
— Ды й то: хіба ж у нас... «Нічые»
robot5 октября 2013— Ды й то: хіба ж у нас адзін ён, гэты ўрад? Я хацеў неяк падлічыць — чорта з два, ніяк... — Што ёсць, тое ёсць, — пасміхаючыся, рады нагодзе паказаць сваю дасведчанасць, сказаў Дзяніс. — Кіраваць намі хочуць усе, хто не лянуецца, — паўтарыў ён словы Чуба, але не заўважаў гэтага, бо звыкся з імі, як з уласнымі. — Ну-ну, — праявіў дзядзька цікавасць, — і колькі? Хоць прымерна? — Значыць, так, — Дзяніс пачаў загінаць пальцы. — Урад БНР Ластоўскага ў Рызе — раз, Найвышэйшая Рада Луцкевіча-Тарэшчанкі ў Варшаве — два, Беларускі Нацыянальны Камітэт у Лодзі — тры, Беларускі Нацыянальны Камітэт Ярэміча ў Вільні — чатыры, Беларускі Палітычны Камітэт недзе пры Балаховічы — пяць, так? — левая рука згарнулася ў кулак. — Урад Кнорына-Чарвякова ў Мінску — шэсць? — Праўда што: у Мінску ўсё па-свінску, — уставіў да месца дзядзька Ладусь. — Урад Літоўска-Беларускай рэспублікі недзе ў Бабруйску, ці дзе ён там — сем? Гэта не лічачы нашай Рады Случчыны, якая, праўда, Найвышэйшую Раду прызнае, не лічачы Беларускай Вайсковай Камісіі ў Гродне... — Ой, мнагавата, ой, мнагавата, — круціў галавою дзядзька Ладусь. — А мо яно і лепш, што мнагавата? Больш паляўнічых — ваўка лягчэй абкласці... — Лепш то лепш, дык яны ж грызуцца ўвесь час.
1 понравилось
62