- Главная
- Иван Шамякин
- 📚 Книги
- Криницы
- Цитаты
- Нарэшце дысертацыя была... «Криницы»Нарэшце дысертацыя была... «Криницы»
Нарэшце дысертацыя была... «Криницы»
script_error6 сентября 2013Нарэшце дысертацыя была гатова. І тады ўпершыню ў яго з'явілася думка: a ці ўнеслі ў педагагічную навуку хоць крупінку новага трыста старонак яго працы? Каму патрэбны яго аналіз грамадскай работы ў гарадской школе, якая афіцыйна лічылася лепшай, але ў якой работа гэтая была такая ж сухая i сумная, як i ў некаторых іншых школах? Каму, нарэшце, патрэбны цытаты з розных пастаноў, выказванняў, загадаў? Што ў гэтым навуковага? Яго сумненні яшчэ больш паглыбіліся, калі ён прачытаў рэцэнзію свайго кіраўніка: той хваліў дысертацыю, але — як? Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Такой была гэта рэцэнзія. Лемяшэвіч ведаў свайго кіраўніка, чалавека добрай душы, мяккага характару, але вельмі пасрэднага вучонага.
4 понравилось
2,6K