Між тым пажары за пяць... «Стамбул. Горад і ўспаміны»

  • Аватар пользователя
    raman_k
    31 января 2026

    Між тым пажары за пяць стагоддзяў панавання асманаў у Стамбуле зрабіліся неад'емнай часткай яго жыцця, так што жыхары горада, асабліва ў XIX стагоддзі, стараліся рыхтавацца загадзя да гэтых спусташальных катастроф. Для стамбульца пазамінулага стагоддзя, які жыў у драўляных дамах на вузкіх вулачках, гібель дома ў агні была не столькі трагічнай выпадковасцю, колькі непазбежнасцю, да якой трэба быць загадзя гатовым. Нават калі б Асманская імперыя не распалася, у Стамбуле засталося б не нашмат больш слядоў яе велічы — іх усё адно б знішчылі пажары, якія ў пачатку XX стагоддзя ўспыхвалі адзін за адным і праглыналі тысячы дамоў, дзясяткі кварталаў, цэлыя раёны, пакідалі дзясяткі тысяч чалавек у адчайным становішчы, без прытулку і сродкаў да існавання.

    like1 понравилось
    28