- Главная
- Архан Памук
- 📚 Книги
- Стамбул. Горад і ўспаміны
- Цитаты
- Аднойчы ў Рамазан я прыняў... «Стамбул. Горад і ўспаміны»Аднойчы ў Рамазан я прыняў... «Стамбул. Горад і ўспаміны»
Аднойчы ў Рамазан я прыняў... «Стамбул. Горад і ўспаміны»
raman_k31 января 2026Аднойчы ў Рамазан я прыняў рашэнне таксама трымаць пост. Я зрабіў гэта пад уплывам настаўніцы і для таго, каб спадабацца ёй, але ёй я пра гэта не сказаў. Пра свой намер я сказаў маме, яна крыху здзівілася, і ў яе здзіўленні я адчуў радасць, змешаную з лёгкай трывогай: пры ўсёй сваёй нерэлігійнасці яна больш, чым хто-небудзь з нас, захоўвала веру «на ўсялякі выпадак», хоць і была перакананая, што толькі адсталыя людзі трымаюць пост. З братам і татам я гэтую тэму нават не закранаў. Цяга да веры, што жыла ў маёй душы, зрабілася нейкай ганебнай таямніцай яшчэ да майго першага посту. Пазітывісцкая рыторыка ў падтрымку рэлігійных абавязкаў, запазычаная ў пажылой настаўніцы, не вытрымала б сутыкнення з іроніяй і сумневамі маіх сваякоў, вельмі адчувальных да пытанняў класавых адрозненняў, і ўсе мае контрдоказы былі асуджаныя на паразу яшчэ да таго, як былі выказаныя. Я трымаў пост употай ад усіх, ні перад кім не выхваляўся і не чакаў, што нехта скажа «малайчына». Магчына, маме варта было б сказаць мне, што адзінаццацігадоваму дзіцяці можна пакуль не трымаць пост. Аднак яна абмежавалася тым, што парупілася пра мае любімыя пірагі і хлеб з анчоўсамі на іфтар. З аднаго боку, яна была рада бачыць, што яе малодшы сын адкрыў у сабе Божы страх, з іншага боку, у яе вачах чыталася трывога, што гэта абернецца для мяне душэўнымі пакутамі, цяжкімі выпрабаваннямі і непапраўным самаразбурэннем.
1 понравилось
3