Як і ўсе члены майго... «Стамбул. Горад і ўспаміны»

  • Аватар пользователя
    raman_k
    31 января 2026

    Як і ўсе члены майго абачлівага сямейства, я ў пэўны момант хаваў свае абыякавасць і іронію ў дачыненні да рэлігіі — акрамя таго, што багабойнасці вернікаў я не разумеў і таму абыходзіў маўчаннем, іх перакананні і рэлігійныя звычаі я звязваў з іх беднасцю, але стараўся асабліва не падкрэсліваць гэтага. Яны, мне здавалася, раз-пораз згадваюць імя Бога менавіта таму, што бедныя. Дома пра кагосьці пабожнага, хто выконваў намаз належныя пяць разоў на дзень, казалі са здзіўленнем і пагардай, быццам пра чалавека, які толькі што прыехаў з глухой вёскі, але тут напрошвалася і яшчэ адна выснова: яны застаюцца беднымі, можа, таму, што так моцна вераць у Бога.

    like1 понравилось
    2