Бог, як мінімум, тэарэтычна... «Стамбул. Горад і ўспаміны»

  • Аватар пользователя
    raman_k
    31 января 2026

    Бог, як мінімум, тэарэтычна павінен наглядаць не толькі за беднымі, думаў я, але і за ўсімі іншымі насельнікамі нашага дома, але нам пашчасціла настолькі, што мы не мелі патрэбы ў ім. Ён быў памочнікам небарак, жабракоў, якія не могуць нават дзяцей аддаць у школу, вулічных пабірах, якія няспынна паўтараюць яго імя, прастадушных і добрых людей, якія трапілі ў бяду. Менавіта таму мама, калі па радыё казалі пра глухія вёсачкі, адрэзаныя ад свету снежнай бурай, ці пра беднякоў, якія пасля землятрусу засталіся без даху над галавой, заўсёды казала: «Хай дапаможа ім Бог!» Але гэтыя словы былі не столькі сапраўднай просьбай аб спагадзе, колькі спробай заглушыць мімалётнае пачуццё віны ад таго, што ў нас усё ў парадку, запоўніць пустату, якую адчувалі мы, тыя, хто нічым не змог дапамагчы ў бядзе.

    like1 понравилось
    3